Годны багаж ведаў

Сёлетняму выпускніку Дарапеевіцкай школы залатому медалісту Арцёму Пацеюку не было роўных у нашым раёне па колькасці набраных балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні: у Арцёма іх амаль максімальная сума — 380.
Пазнаёміўшыся з Арцёмам асабіста і пагутарыўшы з ім, зрабіла вывад, што імя гэтага юнака мы не раз яшчэ пачуем. У яго бязмернае жаданне вучыцца і вучыцца, працаваць над сабой, павышаць свае веды па любімых прадметах, а гэта хімія і біялогія. Хаця, як даказаў на тэсціраванні, і так ведае іх на выдатна: па біялогіі Арцём набраў 96, а па хіміі — 92 балы.
— Арцём, ты смела мог бы паступаць у самую прэстыжную вышэйшую навучальную ўстанову на самы прэстыжны факультэт. Скажы, калі ласка, чаму выбраў медыцыну і менавіта стаматалагічны факультэт?
— Я з дзяцінства марыў менавіта пра гэтую ўрачэбную спецыяльнасць. Увесь час, калі быў яшчэ малым, зубкі лялькам спрабаваў лячыць. Гэта было так забаўна, цікава.
— Твае бацькі — вопытныя настаўнікі. Яны табе дапамагалі рыхтавацца да тэсціравання?
— Мама мая выкладае інфарматыку, таму асабліва ні ў чым яна мне не магла дапамагчы, бо на цэнтралізаваным тэсціраванні я здаваў біялогію, хімію і беларускую мову. А вось тата, біёлаг па спецыяльнасці, увесь час штудзіраваў са мною гэты прадмет. Ён жа дапамагаў мне рыхтавацца да раённай алімпіяды па біялогіі, дзе я заняў 1-е месца. Паглыбіць свае веды па хіміі змог у рэсурсным Цэнтры, што працаваў пры раённай гімназіі. Заняткі ў Цэнтры вяла вопытная настаўніца раённай гімназіі Раіса Сцяпанаўна Клачкоўская. І па хіміі ўдзельнічаў у раённай алімпіядзе і зноў жа заняў першае месца. Па беларускай мове мне хапіла тых ведаў, якія дала выкладчыца беларускай мовы нашай школы Зінаіда Аляксееўна Барысюк. Шчыры дзякуй усім ім. Бо мой поспех — і іх поспех.
— Арцём, што б ты хацеў пажадаць усім вучням?
— Найперш — моцнага здароўя, а яшчэ мэтанакіраванасці. Ажыццявіць сваю мару, як я пераканаўся, можна толькі дзякуючы штодзённаму старанню і настойлівасці. Няхай яны будуць у кожнага з вучняў!
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: Арцём Пацяюк.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 12.08.2015 г.

Добавить комментарий


раскрутка сайта киев

avrora-trans.com

sledoc.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!