ГРУСТЬ РАЗВЕЕТ И НАКОРМИТ “СКОРПИОН”

кафе "Скорпион"

Вы чулі, што ў Маларыце з’явіўся “Скарпіён”? Ён зусім не страшны, а наадварот вельмі ветлівы і гасцінны. І сум развее, і накорміць ад душы, і добрай атмасферай ахутае… Не верыце? Тады заходзьце і самі ўсё ўбачыце!
Месца для сябе “Скарпіён” знайшоў там, дзе была раней гарадская сталовая.  Новае прыгожае кафэ расчыніла свае дзверы для тых, хто любіць папесціць сябе смачненькім. На ўрачыстым адкрыцці кафэ з такой цікавай назвай проста не маглі не пабываць карэспандэнты “раёнкі”.

В "Скорпионе" приятно встретиться с друзьями

Утульнае месца, дзе можна  і паабедаць, і ўрачыстасць адзначыць, і на рамантычную сустрэчу паклікаць сваю каханую ці проста адпачыць разам з  сябрамі  —  гэта тое, чаго так не хапала моладзі нашага горада.
Больш за дзевяноста наведвальнікаў могуць адначасова адпачываць у “Скарпіёне”. І гэта не складзе ніякіх цяжкасцей для персаналу, які на­ведвальнікаў кафэ абслугоўвае, бо ўсе адзінаццаць работнікаў маюць добрыя прафесій­ныя навыкі. Ёсць тут і банкетны зал, пры жаданні ён размесціць гасцей любога вашага свята.
Працаваць “Скарпіён” пачынае ранкам, у дзевяць гадзін, і працуе да дзвюх гадзін ночы.  Перапынак, калі кафэ не працуе, складае ўсяго сем гадзін у суткі. Нялёгка для калектыву, але ж гэта вельмі зручна: кожны чалавек можа наведаць кафэ тады, калі ў яго ёсць час. Таму і меню вельмі разнастайнае: ад халодных закусак, мясных і рыбных страў да комплексных абедаў і напояў. “Скарпіён” прывабіць амаль кожнага гурмана. Не забылі тут і пра ласуноў – вялікі выбар дэсертаў мяне асабіста зацікавіў, адразу захацелася паспрабаваць кожны з іх. 
— Меню пакуль яшчэ зна­ходзіцца у стадыі рас­працоўкі, есць шмат ідэй. Вось, да прыкладу, меню для прадстаўнікоў кожнага знака задыяку было б вельмі сімвалічным. Трэба паклапаціцца аб тым, каб кожны наведвальнік  “Скарпіёна” быў прыемна здзіўлены  і не раз яшчэ прыходзіў да нас. Таму комплексныя абеды прапануем па вельмі прымальнай цане – да 7,5 тысячы беларускіх рублёў.  Ранкам можна адведаць адны стравы, вечарам — зу­сім іншыя,  —  рас­казвала стар­шыня рай­спажыўта­ва­рыства  Алена Аляксанд­раўна Цімашэнка.
Але ж цукерка без прыгожай абгорткі, якой бы смачнай яна ні бы­ла, не вельмі вабіць нас. Аб гэтым таксама падумалі гаспадары “Скарпіёна”.  Рамантычная атмасфера, пя­шчотна-фіяле­тавыя ад­ценні ў спалучэнні з бэжавым тонам, музычнае суправаджэнне, зручныя мяккія кана­пы, ажурныя лямпы – усё гэта надае асаб­лівы камфорт і спакой. На сценах кафэ “жывуць” усе знакі задыяка. Для кожнага наведвальніка гэта будзе прыемным сюрпрызам. Адсюль і назва кафэ, бо не сакрэт, што самы гасцінны і ветлівы знак — гэта Скарпіён.
Стыльна, проста, але ж так прывабліва…
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКАХ: у кафэ “Скарпіён”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ГРУСТЬ РАЗВЕЕТ И НАКОРМИТ “СКОРПИОН”: 1 комментарий

  • 15.12.2010 в 12:16 пп
    Permalink

    Здравствуйте! Вот Вы расхвалили это заведение и говорите, что именно этого его нам, молодежи, не хватало! А Вы или власти города интересовались тем—Что нужно нашей молодежи?!!! В городе нет ни одного заведения где можно было бы потанцевать.
    Да, я понимаю, что «Скорпион»-достойное заведение(сам такие предпочитаю), но совесть иметь надо! «Диско» и «Встречу» закрыли, в замен-ничего нет! Вот Вам и Дажынки!!!

Добавить комментарий


http://avtomaticheskij-poliv.com.ua

profshina.kiev.ua

https://progressive.ua