Па святых месцах Палесся

Настаўнікі Нядзельнай школы пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыта, вучні і іх бацькі, а таксама протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, нядаўна пабывалі на экскурсіі па святых месцах Палесся. У Мікашэвічах (Пінская епархія) яны наведалі царкву ў гонар Нараджэння Іаана Прадцечы, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Божай Маці “Казанская”. Затым пабывалі ў Мікалаеўскім храме в. Кажан-Гарадок (Лунінецкі раён), які пабудаваны ў 1818 г. без адзінага цвіка. Між іншым, тут захаваліся старажытныя разныя абразы-статуі апосталаў Пятра і Паўла, Іаана Хрысціцеля і анёлаў.
Пасля маларытчане пераехалі ў Тураўскую епархію. У іх выклікаў захапленне кафедральны сабор у гонар асветнікаў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх, а таксама Барыса-Глебскія могілкі, якія знаходзяцца на месцы аднайменнага манастыра. Тут шмат стагоддзяў таму служылі Усявышняму святыя беларускай зямлі Кірыла Тураўскі, Лаўрэнцій Тураўскі і Марцін Тураўскі. Зараз на могілках пабудавана праваслаўная царква, непадалёку ад якой адноўлены калодзеж прападобнага Марціна Тураўскага. З правага боку ад уваходу ў царкву “Усіх святых” у Тураве, пабудаванай у 1810 г., знаходзіцца каменны крыж. Другі, які там быў раней, цяпер пастаўлены ў двары кафедральнага сабора пад прыгожай павеццю.
Настаўнікі, вучні і іх бацькі таксама наведалі Тураўскі краязнаўчы музей, пабывалі ля помніка Кірылу Тураўскаму…
Экскурсія была цікавай і пазнавальнай. Яна пакінула незабыўны след у душы кожнага.
На здымку: у час экскурсіі па святых месцах Пінскай і Тураўскай епархій.

Опубликовано в «ГЧ» 12.08.2015 г.

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

www.rs-clinic.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!