Жыццё з фізічнай культурай

Анатолю Крысіну хутка споўніцца 81 год. З 1 верасня 1957 г. ён стаў працаваць настаўнікам фізічнай культуры ў Маларыцкай СШ. Шчыраваў на гэтай пасадзе аж да 1994 г. Калі выйшаў на заслужаны адпачынак, не развітаўся з любімай справай, а яшчэ амаль 15 гадоў працаваў у школе, падмяняў урокі.
У час службы ў арміі Анатоль Крысін атрымаў другі разрад па гульнявых відах спорту. Пасля ён закончыў Львоўскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Набытыя веды дапамаглі на высокі ўзровень паставіць фізкультурна-аздараўленчую работу ў СШ №2, дзе 6 гадоў быў дырэктарам. Навучальная ўстанова тады стала цэнтрам спартыўнага жыцця ў горадзе. Між іншым, усе важныя спартыўныя мерапрыемствы Маларытчыны не абыходзіліся без удзелу Анатоля Дзмітрыевіча. З 1957 г. ён пастаянны суддзя раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, а таксама з моманту заснавання – і Маларыцкага міжнароднага марафону.
Сваю будучыню Анатоль Крысін выбраў у дзяцінстве. У 1946 г. бацькі з Тулы на пастаяннае месца жыхарства пераехалі ў Брэст. Ён стаў вучыцца ў мужчынскай СШ №7 абласнога цэнтра. Тады ж сур’ёзна захапіўся боксам і стаў наведваць секцыю. Магчыма, з Анатоля Дзмітрыевіча і выйшаў бы выдатны баксёр, але гэтаму перашкодзіла тое, што яго бацьку, Дзмітрыя Паўлавіча, пераводзяць у Маларыту і назначаюць другім сакратаром раённага камітэта партыі. А ў райцэнтры ў той час секцыі па гэтым відзе спорту не было. Таму хлопец вырашыў займацца футболам, валейболам і баскетболам. А ўжо ў 8 класе вызначыўся, што абавязкова стане настаўнікам фізічнай культуры.
На здымку: Анатоль Дзмітрыевіч Крысін.

Опубликовано в «ГЧ» 12.08.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Buy Anapolon Ultra online in USA

steroid-pharm.com/peptides.html

посмотреть