«Шахматнае» лета

Падчас летніх канікулаў педагогамі Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праводзіцца шмат мерапрыемстваў, якія накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця. Апошняе таму пацвярджэнне — спаборніцтвы па шахматах і шашках сярод рознаўзроставых атрадаў. Кемлівасць і майстэрства дэманстравалі хлопцы і дзяўчаты 4-9 класаў устаноў адукацыі г.Маларыта.
У выніковай турнірнай табліцы лепшымі шах­матыстамі сталі: Кірыл Крэйдзіч (раённая гімназія, І месца), Глеб Ільюшонак (раённая гімназія, ІІ месца) і Артур Голуб (СШ №1, ІІІ месца). На шашачных дошках не было роўных Даніілу Кацярынічу (раённая гімназія, І месца), Дзянісу Салаўчуку (СШ №1, ІІ месца) і Вользе Панасюк (СШ №1, ІІІ месца).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: момант шахматна-шашачных спаборніцтваў сярод рознаўзроставых атрадаў устаноў адукацыі Маларыты.

Опубликовано в «ГЧ» 12.08.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


сайт мобил

узнать больше onlyyou.od.ua

https://granit-sunrise.com.ua