Руплівым, шчырым, працавітым – пашана!

Жніво ў раёне завершана, надзеі хлебаробаў апраўдаліся – ураджай атрыманы добры. І сёння ў канцы хлебаробскага сюжэту можна паставіць… не, не кропку, а клічнік. 

Каравай варты гэтага, як і вартыя гэтага ўдзельнікі жніва. Асабліва хлебаробы СВК “Хаціслаўскі” і СУП “Савушкіна”, уклад якіх у агульны раённы каравай найбольш значны. Шчырая самаадданасць, агульная зацікаўленасць у выніках работы, дысцыпліна, ашчаднасць, укараненне новых тэхналогій – усё гэта забяспечыла поспех. Дык хто яны, героі жніва? Простыя вяскоўцы – шчырыя, працавітыя, надзейныя, на якіх можна заўсёды паспа­дзявацца. І не толькі ў жніўным, а ў звычайным жыцці. Праца на летнім полі пачыналася з самага світання, хлопцы былі ўжо на нагах: аглядвалі, чысцілі, змазвалі, запраўлялі палівам тэхніку. Яны ўсё паспявалі, бо ўборка – справа не асабістая, а агульная. Кожны на жніве адказвае за свой участак. Дробязяў тут не бывае. Сціплыя ўсмешкі на тварах перадавікоў, здымкі якіх змяшчаліся на старонках газеты, прозвішчы лепшых на Дошцы гонару ў “раёнцы”, ушаноўванне першых тысячнікаў сярод вадзіцеляў і камбайнераў – усё гэта спадарожнічала жніву, настройвала ўдзельнікаў яго яшчэ больш працаваць з агеньчыкам. Жніво – не толькі ўдзел тых, хто непасрэдна ўбірае, возіць зерне. Але і тых, хто быў заняты на прасаванні саломы і лушчэнні ржышча. Яны самааддана працавалі ў тых умовах спякоты, якая была. І супрацьпаставілі анамальным кліматычным умовам свае прафесіяналізм і адказныя адносіны да справы.
Прадстаўнікі ўлады, прафсаюза не пакінулі без увагі іх таксама. Калі зерне было прыбрана з палёў, ушанаваць тых, хто найлепш папрацаваў на прасаванні саломы і лушчэнні ржышча, прыехалі старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук, старшыня райвыканкама Казімір Лапіч. Механізатарам Віталю Косіку з СВК “Хаціслаўскі”, Віктару Гарашуку і Аляксандру Касцючыку з сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” Міхаіл Юхімук уручыў пісьмы Падзякі аблсельгасхарчу і абкама прафсаюза работнікаў АПК, каштоўныя падарункі, падзякаваўшы за руплівую, старанную і ніколькі не другасную працу. З працоўнымі поспехамі павіншавалі іх Казімір Лапіч, старшыні гаспадарак Андрэй Курдзюк і Сяргей Гусак.
Што адчувалі механізатары, калі ім шчыра паціскалі рукі, дзякавалі за працу? Тое, як сказаў адзін з іх, што вырошчваць хлеб – гэта патрэбная людзям работа і ганаровая місія. І што ў слове “хлеб” ён, хлебароб, галоўная дзеючая асоба.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: падзяку і падарункі атрымлівае Аляксандр КАСЦЮЧЫК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.08.2015 г. 

Добавить комментарий


свадебное платье напрокат цена

www.alfaakb.com

www.techno-centre.niko.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!