Захаванне інтарэсаў пакістанскага бізнесу ў Беларусі гарантавана

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы беларуска-пакістанскі бізнес-форум у Мінску.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў пакістанскіх калег і ўдзельнікаў форуму, што ў бізнесменаў Пакістана ніколі не будзе праблем з контрагентамі ў Беларусі. «Мы заўсёды вам дапаможам, падкажам і будзем гарантаваць вашы інтарэсы ў Беларусі. Вы можаце быць упэўнены, што вас ніхто тут не падмане, вас ніхто тут не будзе валакіціць. Калі вы захочаце сумленна і прынцыпова працаваць і калі мы дамовімся, то мы будзем свята выконваць свае дамоўленасці», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Перад дзелавымі коламі і інвестарамі Беларусі і Пакістана стаяць вялікія і сур’ёзныя задачы. «Сёння ёсць унікальны шанц надаць новую якасць двухбаковым адносінам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, культурнай, інфармацыйнай і іншых сферах, умацаваць іх прававую базу», — перакананы Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што напярэдадні Беларусь і Пакістан падпісалі паўтара дзясятка пагадненняў на самым высокім узроўні, якія нацэлены на пашырэнне і паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва. «Самае галоўнае — гэта звязаць канцы нашых адносін, знайсці добрых партнёраў нам у Пакістане, а Пакістану — у Беларусі», — адзначыў Прэзідэнт.
Беларускі лідар канстатаваў, што Пакістан для Беларусі ў глабальным гандлёва-эканамічным маштабе — адносна новая краіна, новы рэгіён. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на садзейнічанне членаў урада ў наладжванні кантактаў у Пакістане. Цэнтрам двухбаковых адносін, прыняцця, прапрацоўкі рашэнняў будзе сумесная камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння як з боку Пакістана, так і з боку Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб бізнес мог спакойна і надзейна супрацоўнічаць і працаваць. Ён заклікаў бізнесменаў скарыстацца гэтымі магчымасцямі. «Ідзіце адзін да аднаго, дамаўляйцеся, гаварыце, у чым трэба дапамагчы. Мы заўсёды гатовы падставіць плячо», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што беларуска-пакістанскі бізнес-форум будзе карысны абодвум бакам і яго вынікам стане з’яўленне новых, цікавых і ўзаемавыгадных праектаў. «Пакістан можа стаць для Беларусі акном у Паўднёвую Азію, таксама як і Беларусь для Пакістана — акном у Еўропу», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
БелТА.

Опубликовано в «ГЧ» 15.08.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


вода питьевая киев

у нас kamod.net.ua

читать далее www.man-ms.com.ua