Паляўнічая трапнасць

Па ініцыятыве Мала­рыцкай раённай арга­нізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяр­жаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” прайшлі асабіста-камандныя спа­борніцтвы па стральбе з паляўнічай гладкаствольнай зброі. У трапнасці стральбы з адлегласці 35 метраў у практыкаванні “Казуля, якая стаіць” спаборнічала 16 паляўнічых. Першае месца з лікам 48 ачкоў з 50 магчымых заняў Уладзімір Алесік, які, між іншым, быў лепшым і на мі­нулагодніх спабор­ніцтвах. У лік прызё­раў выйшлі таксама Сяргей Данілюк (38 ачкоў) і Леанід Саўчук (36 ачкоў).
Першае і другое месцы ў камандным заліку заваявала Гвозніцкая пярвічная арганізацыйная структура. Усе пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Але самае галоў­нае, удзельнікі спа­борніцтваў у чарговы раз праверылі і даказалі сваю трапнасць.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы спабор­ніцтваў па стральбе.
Фота Эдуарда Рачкоўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 15.08.2015 г.

Добавить комментарий


Buy Mesterolone online in Canada

www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!