Час збору подпісаў

Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны на 11 кастрычніка. 23 ліпеня ў краіне афіцыйна пачаўся чарговы перыяд, у час якога члены зарэгістраваных Цэнтральным Выбаркамам Беларусі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь могуць збіраць подпісы ў падтрымку сваіх кандыдатаў.

Варта напомніць, што ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты павінна быць сабрана не менш чым 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў, а тэрміны збору подпісаў выбаршчыкаў устаноўлены з 23 ліпеня па 21 жніўня 2015 года.
Падпісвацца ў падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта мае права асоба, якая валодае выбарчым правам. А гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі ўжо 18 гадоў.
23 ліпеня на пляцоўцы перад ГДК прайшоў пікет па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было арганізавана раённымі арганізацыямі РГА “Белая Русь” і ГА “БРСМ”, раённым аб’яднаннем Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У пікеце таксама прынялі ўдзел: Вадзім Шпетны, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Сяргей Строк, старшыня раённага аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Аляксей Дзямінскі, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.
Пікет выклікаў цікавасць у маларытчан. За некалькі гадзін было сабрана 30 подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення пікета на прыступках ГДК Маларыты.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 29.07.2015 г.

Добавить комментарий


www.topobzor.info

http://oncesearch.com/search/christina qccp

Наш важный веб портал , он описывает в статьях про ведение беременных.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!