Спрытнасць, вытрымку і прафесіяналізм

паказалі выратавальнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях у час конкурсу, які прайшоў напярэдадні прафесійнага свята 

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня пажарнай службы — на тэрыторыі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 прайшоў конкурс, які вызначыў лепшага выратавальніка падраздзяленняў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Выратавальнікаў чакаў сапраўдны экзамен, які праверыў іх сілу, спрытнасць, вытрымку і прафесійную адукаванасць. Падцягванне на перакладзіне, рашэнне тэставых пытанняў і тэарэтычных задач, пошукава-выратавальная работа на акваторыі, пераадоленне паласы перашкод з пад’ёмам па трохкаленнай лесвіцы, самавыратаваннем, работай з бензапілой і аварыйна-выратавальным інструментам патрабавалі рашучых дзеянняў і прафесіяналізму. Удзельнікі спаборніцтваў ярка дэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства. Пераможцам у конкурсе стаў камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 старшы прапаршчык унутранай службы Аляксандр Сезік. Другое месца з невялікім адрывам заняў пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 сяржант унутранай службы Сяргей Масюк, на трэцюю пазіцыю выйшаў камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 прапаршчык унутранай службы Андрэй Наўрось.
На ўрачыстым сходзе работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прысвечаным прафесійнаму святу, пераможцы і прызёры конкурсу, а таксама работнікі, якія вызначыліся ў службовай дзейнасці па выніках першага паўгоддзя 2015 года, атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пасля ўрачыстага ушанавання пераможцаў.
Фота Алёны АСТАПЕНКА.

Опубликовано в «ГЧ» 1.08.2015 г.

Добавить комментарий


read more

http://cl24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!