Я – студэнтка!

Валерыя Цалуйка, выпускніца раённай гімназіі гэтага года, стала студэнткай фармацэўтычнага факультэта Беларускага медыцынскага ўніверсітэта.

— Да сваёй мары я ішла больш за 2 гады, — гаворыць Валерыя. – Стаць фармацэўтам вырашыла яшчэ ў 9 класе. Ведала, што трапіць вучыцца ў сталічную ВНУ будзе нялёгка… Я паступіла на бюджэтную фому навучання па мэтавым накіраванні з 348 баламі.
На цэнтралізаваным тэсціраванні Валерыя па рускай мове набрала 90 балаў, па біялогіі – 84, па хіміі – 77. Сярэдні бал атэстата ў дзяўчыны – 97 балаў.
— Валерыя, што неабходна, каб стаць студэнткай прэстыжнай навучальнай установы краіны?
— Напэўна, сур’ёзная работа над сабою. Я шмат займалася самастойна, а таксама пастаянна наведвала факультатыўныя заняткі, заняткі ў рэсурсным цэнтры на базе раённай гімназіі. Добра здаць тэсціраванне дапамог удзел у раённых алімпіядах па хіміі і біялогіі, дзе сёлета заняла другія месцы, а таксама даследчая дзейнасць, якой займалася пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Алы Чуль. З рэспубліканскага экалагічнага (інтэрнэт) конкурсу для вучняў 15-18 гадоў, арганізатарам якога выступіў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, я вярнулася з дыпломам І ступені. Для ўдзелу ў ім быў падрыхтаваны даклад “Актыўная ахова прыроды. Біятэхнічныя мерапрыемствы як вырашэнне праблемы рэдкіх відаў млекакормячых сямейства соні”.

* * *
Між іншым, студэнтам стаматалагічнага факультэта Беларускага медыцынскага ўніверсітэта з 380 баламі стаў і Арцём Пацяюк, залаты медаліст, выпускнік Дарапеевіцкага д/с-СШ.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валерыя Цалуйка, выпускніца раённай гімназіі, цяпер ужо студэнтка І курса Беларускага медыцынскага ўніверсітэта.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 1.08.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


кухонная мебель купить

www.sribnapidkova.ua/gallery/lestnitsy-i-perila/

http://www.velotime.com.ua/