Лідзія Ярмошына: «Выбарчая кампанія праходзіць спакойна»

Выбарчая кампанія праходзіць спакойна. У Цэнтральную камісію не паступіла ні адной скаргі наконт работы ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Такія скаргі таксама не паступалі і ў праваахоўныя органы», — заявіла Лідзія Ярмошына.
Паводле яе слоў, гэта сведчыць аб тым, што мясцовымі ўладамі прыняты ўсе неабходныя меры для таго, каб работа па зборы подпісаў праходзіла ў максімальна ліберальных умовах, а ініцыятыўныя групы выконваюць закон і таксама дзейнічаюць карэктна, улічваючы інтарэсы грамадзян і іншых ініцыятыўных груп.
Усяго Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Цярэшчанкі, Мікалая Улаховіча, Жанны Раманоўскай, Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі. Для таго, каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш як 100 тыс. подпісаў. Пры гэтым канкрэтны грамадзянін Беларусі мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але ён не можа падпісвацца два і больш разы за аднаго прэтэндэнта.

Опубликовано в «ГЧ» 5.08.2015 г.

Добавить комментарий


220km.net

https://topobzor.info

алиэкспресс электронные сигареты
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!