“Садзілі” разам сад мудрасці

Усе сем’і розныя. У кожнай свае традыцыі, звычаі. І ў кожнай свае праблемы. Як навучыцца вырашаць іх, не пакрыўдзіўшы нікога? Што трэба для таго, каб кожны ў сям’і адчуваў сябе пачутым і сагрэтым цяплом? Якімі павінны быць узаемаадносіны, каб дом быў месцам даверу, любві і паразумення? Адказы на ўсе гэтыя пытанні шукалі бацькі і дзеці – прадстаўнікі сямей, якія па розных абставінах трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, у час сустрэчы, якая была арганізавана ў тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва у рамках работы клуба “Сям’я”, .
Псіхолаг Цэнтра Юлія Астапук прапанавала ўдзельнікам сустрэчы трэнінг па тэме “Сямейнае цяпло”. Заданні, якія давала яна асобна дзецям і дарослым, былі на першы погляд зусім простымі. Але справіцца з імі ўдавалася толькі тым сем’ям, дзе штодня абменьваюцца думкамі, дзе ведаюць схільнасці ўсіх членаў сям’і. Бацькі і дзеці ра­зам малявалі партрэт сям’і, дзеці расказвалі пра бацькоў, бацькі – пра дзяцей. І ў размове высвятлялася, што далёка не ўсе дарослыя ведаюць сваё дзіця, яго здольнасці, жаданні, захапленні. Аб тым, якія памылкі ў сямейных ўзаемаадносінах раскрыла сустрэча, ішла размова напрыканцы пасяджэння клуба. Усе пажаданні, якія былі напісаны ўдзельнікамі на яблычках з паперы, занялі месца на дрэве, сімвалізуючы “вырашчаны” разам сад мудрасці.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.08.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.