Стаць студэнтам без рэпетытараў?.. І такое магчыма!

Вікторыя Канашук і Руслана Сымонік ужо знаёмыя чытачам газеты “”. Яны — выпускніцы Олтушскай сярэдняй школы, медалісткі, пераможцы раённых і абласных алімпіяд, Вікторыя – сёлетняя пераможца рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўству. Дзяўчаты з поспехам здалі цэнтралізаванае тэсціраванне і сталі студэнткамі. 

Вікторыя Канашук па беларускай мове набрала 94 балы, па нямецкай мове – 84, па грамадазнаўству – 100 (агульная колькасць балаў 375) і паступіла, як даўно марыла, на бюджэтную форму навучання юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Руслана Сымонік на тэсціраванні па беларускай мове набрала 82 балы, па нямецкай мове і гісторыі Беларусі — па 73 (агульная колькасць балаў 321). Руслана стала студэнткай бюджэтнай формы навучання Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта па спецыяльнасці, якую абрала ўжо больш як пяць гадоў таму, — выкладчык замежных моў.
Прыёмная кампанія ў ВНУ – час вельмі хвалюючы і для абітурыентаў, учарашніх выпускнікоў, і для іх бацькоў. Вядома, ён пакінуў уражанні. Імі і падзяліліся дзяўчаты.
Руслана:
— Дзякуючы таму, што разам з настаўнікамі мы старанна рыхтаваліся, прыёмная кампанія прайшла для нас даволі спакойна: мы падалі дакументы ў даўно абраныя ВНУ і былі ў ліку абітурыентаў-лідараў.
Вікторыя:
— Усё ж я адзначу, што гэты перыяд хвалюючы. Вырашаецца будучыня, таму вельмі хвалюешся, пакуль чакаеш вынікаў.
— Гавораць, вясковыя вучні маюць менш умоў для атрымання якаснай адукацыі. Вы згодны з гэтым?
Руслана:
— Я не згодна. Чым вясковая школа горшая? Многае залежыць ад самога вучня. У яго ёсць усё неабходнае для развіцця і самаўдасканалення. Але не ў кожнага, на жаль, хапае жадання…
Вікторыя:
— Калі ты сапраўды хочаш набыць веды, думаю, не мае значэння, дзе ты вучышся. Цяпер інфармацыю можна ўзяць з розных крыніц. І вясковыя юнакі і дзяўчаты, якія паспяхова здаюць ЦТ па ўсіх прадметах, гэта пацвярджаюць.
— Большасць старшакласнікаў і іх бацькоў упэўнены, што без рэпетытара падрыхтавацца да ЦТ проста немагчыма. Вы з гэтым згодны?
Руслана:
— Мы з Вікай рыхтаваліся толькі са сваімі настаўнікамі: на ўроках, факультатывах, наведвалі дадатковыя заняткі. Ірына Васільеўна Каралюк, Аляксандра Вячаславаўна Дземідзюк і Кацярына Якаўлеўна Алесік вельмі зацікавілі сваімі прадметамі, навучылі працаваць, адшукваць важную інфармацыю.
Вікторыя:
— Для таго, каб добра падрыхтавацца, важна перамагчы ляноту, правільна распланаваць свой час, каб паспець усё давучыць і паўтарыць. Калі чалавек арганізаваны і ведае, да якой мэты ідзе, ён можа справіцца і без рэпетытараў.
— У вас былі нейкія свае метады падрыхтоўкі да ЦТ?
Вікторыя:
— Рыхтавацца даводзілася штодня. Я разумела, што не ўдасца за тыдзень-два ахапіць увесь матэрыял, таму кожны дзень паўтарала вызначаную частку. Гэта займала некалькі гадзін, і ў мяне заўсёды заставаўся час на іншыя справы.
Руслана:
— Падрыхтоўка да ЦТ — гэта сумесная праца вучня і настаўніка. На занятках мы выяўлялі і ліквідоўвалі прабелы ў ведах, а яшчэ паўтаралі і сістэматызавалі матэрыял, які ўжо даўно быў вывучаны.
— Вікторыя, акрамя работы з тэстамі, ты яшчэ шмат часу аддавала падрыхтоўцы да алімпіяд. Як лічыш, садзейнічала гэтая падрыхтоўка здачы ЦТ альбо перашкаджала?
Вікторыя:
— Хоць алімпіяды займалі шмат часу, але яны – гэта дадатковы вопыт. Алімпіяды даюць новыя веды, развіваюць інтуіцыю. А яшчэ – гэта новыя знаёмствы, магчымасць знайсці сяброў, пабываць у новых мясцінах і, самае галоўнае, – магчымасць паверыць у сябе.
— Якія падказкі, парады вы, цяпер ужо студэнткі, хацелі б даць будучым выпускнікам?
Руслана і Вікторыя:
— Галоўнае, рабіце ўсё з цікавасцю і жаданнем. Важна, каб было ўзаемаразуменне і з настаўнікамі, і з самім сабой. Не трэба адкладваць падрыхтоўку на потым, думаць, што з “панядзелка за справу вазьмуся”. Бо можна і спазніцца. Правільна расплануйце свой час, каб рыхтавацца ўвесь год, а не толькі напярэдадні ЦТ. Карыстайцеся дапаможнікамі, рашайце тэсты, выкарыстоўвайце інтэрнэт, дзе ёсць нямала карысных сайтаў. Нават сацыяльныя сеткі могуць саслужыць добрую службу. Самае важнае – ідзіце ўпарта да сваёй мэты. І тады перашкод не будзе.
Запісала Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: Вікторыя Канашук і Руслана Сымонік.

Опубликовано в «ГЧ» 19.08.2015 г.

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

ここに

как вывести из запоя
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!