Жыццё ў лічбавай інфармацыі

23 жніўня работнікі статыстычнай службы краіны адзначаюць свой юбілей – 95 гадоў з дня ўтварэння.
Звесткі аб Маларыцкай рай­інспекцыі ЦСУ Дзяржплана СССР з’яўляюцца пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З 1 верасня 1944 года першым райінспектарам быў назначаны Васіль Сямёнавіч Лапцеў. Пасля яго райінспектарамі ў пасляваенныя гады працавалі Надзея Сцяпанаўна Старавойтава, Вера Міхайлаўна Гонышава, Марыя Іванаўна Плешкунова.
З ростам механізацыі і апрацоўкі дакументаў падрыхтоўкі статыстычнай інфармацыі ў 60-я гады была ўтворана дзяржразліковая машынна-ўліковая станцыя, а ў 70-я гады — раённая інфармацыйна-вылічальная станцыя (РІВС). Яна ўключала аператараў машын­най апрацоўкі дакументаў і эка­намістаў па апрацоўцы і падрых­тоўцы статыстычнай інфармацыі. З 1965 па 1986 гг. РІВС узначаль­ваў Іван Емяльянавіч Шыці­каў. У 1987 г. раённая інфарма­цыйна-вылічальная станцыя рэарганізавана ў Маларыцкі раённы аддзел статыстыкі.
З 1988 па 2013 гг. начальнікам РАС працаваў Сяргей Сяргеевіч Гарбацэвіч. З 2013 г. аддзел узначальвае Алена Мікалаеўна Кірычук.
З органаў статыстыкі на заслужаны адпачынак выйшлі Васіліса Ціханаўна Акішына, Алена Сцяпанаўна Болдырава, Марыя Міхайлаўна Максімчык, Вольга Ануфрыеўна Дрэмук, Кацярына Фёдараўна Варабей, Клаўдзія Іванаўна Сацюк, Тамара Сяргееўна Троц, Кацярына Іванаўна Драчова, Ніна Фёдараўна Пракапук, Вольга Мікалаеўна Вандзіч…
— Змяняўся час, змяняліся і ўмовы працы статыстыкаў, — гаворыць Алена Кірычук, — але цікавасць да дакладнай і незалежнай інфармацыі заўсёды была і застаецца высокай. Збор і апрацоўка інфармацыі, зводкі, сістэматызацыя і аналіз статыстычных дадзеных – састаўныя часткі справы эканамістаў аддзела. Крыніца статыстычных дадзеных – справаздачнасць, якая дзейнічае і прадастаўляецца ў строга ўстаноўленыя тэрміны ўсімі суб’ектамі гаспадарання, што размешчаны на тэрыторыі раёна. Своечасовы і поўны збор справаздачных дадзеных – асноўная ўмова забеспячэння паўнаты, а значыць, дакладнасці ўсіх да­дзеных.
— Алена Мікалаеўна, некалькі слоў пра аддзел, які вы ўзначаль­ваеце.
— Увасабленне ў практыку ўсіх прынцыпаў дзяржаўнай статыс­тыкі забяспечвае наш дружны і зладжаны калектыў. Ён невялікі. У аддзеле працуюць кваліфікаваныя, адказныя і добрасумленныя ра­ботнікі. Высокі ўзровень прафе­сійнага майстэрства паказваюць супрацоўнікі Ірына Бурда, Кацярына Аляшчук, Марына Кулічык, Таццяна Гаркаўчук.
— Алена Мікалаеўна, кажуць, што статыстыка ведае ўсё. Напэўна, гэта – перабольшанне. Больш дакладна сказаць, што яна ведае амаль усё… Якая, напрыклад, інфармацыя можа зацікавіць наш аддзел?
— Любая (усміхаецца). Мы пра­водзім ўлік розных сфер дзейнасці чалавека. Да нас паступае інфармацыя аб сацыяльна-эканамічным, дэмаграфічным і экалагічным становішчы на Маларытчыне. У аддзеле статыстыкі вы можаце даведацца, напрыклад, колькі дамоў пабудавалі ў той ці іншы год, якая была сярэднямесячная зарплата, скажам, у 2002 г. і якая яна цяпер, колькі дзяцей нарадзілася ў 2012 г. і колькі людзей памерла ў 1989 г. Мы валодаем дадзенымі ва ўсіх сферах жыццядзейнасці раёна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: былыя начальнікі аддзела Іван Шыцікаў і Сяргей Гарбацэвіч, цяперашні начальнік Алена Кірычук (у цэнтры), супра­цоўнікі аддзела статыстыкі Ірына Бурда і Кацярына Аляшчук.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.08.2015 г.

Добавить комментарий


www.gas-energy.com.ua

np.com.ua

poliv.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!