Пагранічнікі ў гасцях у “Равесніка”

Выбірай. by – Моладзь за бяспеку і надзейную граніцу”. Пад такім дэвізам прайшла сустрэча ўдзельнікаў змены актыву БРСМ і БРПА аздараўленчага лагера “Равеснік” з супрацоўнікамі аддзела пагранічнай службы “Маларыта”. Моладзі было цікава даведацца аб тым, як ідзе служба на мяжы. Намеснік начальніка АПС “Маларыта” падпалкоўнік Уладзімір Данілёнак прывёў прыклады парушэнняў дзяржаўнай граніцы, з якімі даводзіцца сутыкацца пагранічнікам, расказаў аб бяспецы і правілах паводзін на граніцы.Пасля невялікага экскурсу ў асновы пагранічнай службы самыя дапытлівыя маглі задаць свае пытанні. Была ў юнакоў і дзяўчат і магчымасць пазнаёміцца са зброяй і спецыяльнымі сродкамі, якія прымяняюцца для аховы мяжы, паназіраць за тым, як праходзіць дрэсіроўка службовых сабак. Такая сустрэча дапамагла дзецям не толькі пазнаць шмат новага, але яшчэ і пазнаёміла з важнай пагранічнай справай, а некаторым і ўвогуле дапамагла вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.
Аляксей ДЗЯМІНСКІ, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы ў лагеры “Равеснік”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.08.2015 г. 

Добавить комментарий


トピックの詳細 xn--48jm9l298kilg8rghvi.com

続きを読みます www.coop-menkyo.jp
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!