Для вас, настаўнікі

Раённая бібліятэка таксама рыхтуецца да пачатку новага навучальнага года. У яе фае нядаўна разгарнулася выстава-прэзентацыя “Для вас, настаўнікі”. Для педагогаў тут прадстаўлены навінкі вучэбнай, энцыклапедычнай, навукова-папулярнай, мастацкай і метадычнай літаратуры выдавецтваў краіны, а таксама ўласныя выданні аддзела бібліятэчнага маркетынгу. На выставе можна знайсці, напрыклад, брашуры на розную тэматыку, матэрыялы да юбілейных дат, пра Беларусь, шкодныя звычкі. Тут таксама прадстаўлены цікавыя звесткі па краязнаўстве, а таксама розныя парады настаўнікам, вучням, іх бацькам.
Арганізатары выставы перакананы: усё, што тут знаходзіцца, з’яўляецца актуальным, цікавым і, безумоўна, будзе запатрабаваным педагогамі ў паўсядзённай рабоце на працягу ўсяго навучальнага года.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: выстава-прэзентацыя “Для вас, настаўнікі” ў фае раённай бібліятэкі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.08.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.