Замок – для любові і вернасці?

Вось ужо паўтара месяца на цэнтральнай алеі гарадскога парку Маларыты “расце” дрэва любові і шлюбнай вернасці. Яно ўяўляе сабой каваную металічную кампазіцыю ў выглядзе лаўкі і невысокага дрэва. Меркавалася, што маладыя пары ў дзень заключэння шлюбу будуць прыходзіць сюды, каб на галінках гэтага незвычайнага дрэва павесіць замок са сваімі імёнамі. Аднак пакуль рамантычная традыцыя, якая ўжо больш за дзясятак гадоў карыстаецца папулярнасцю ва ўсёй Еўропе, прыйшлася даспадобы толькі адной пары маларытчан. На галінцы дрэва вісіць (на здымку) адзін замок, які пафарбаваны ў ружовы колер. На ім белай фарбай напісаны імёны: Уладзіслаў, Наталля.
Магчыма, не ўсе маладыя пары, якія звязваюць сябе вузамі Гіменея, ведаюць пра шлюбнае дрэва ў парку. Аднак існуе яшчэ і такое меркаванне, што пашырэнню рамантычнай традыцыі перашкаджае пост. Якраз на летні перыяд выпадае 2 з іх. Пятроўскі закончыўся ў гэтым годзе 11 ліпеня, а з 14 па 28 жніўня – Успенскі. А ў пост, як вядома, вяселлі не гуляюць.
Спрадвеку ў нашых продкаў прыдатным часам для заключэння шлюбаў была восень. Пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ вяселляў на Маларытчыне, звычайна, гулялі многа. Магчыма, так будзе і сёлета. Тады на галінах дрэва любові і шлюбнай вернасці ў гарадскім парку з’явіцца многа новых замкоў.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Опубликовано в «ГЧ» 22.08.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


続きを読みます www.kokun.net

https://granit-sunrise.com.ua

www.best-cooler.reviews/