Пакупкі з першавераснёўскім настроем

Лічаныя дні застаюцца да першавераснёўскай лінейкі. І гэта дні самай актыўнай падрыхтоўкі да школы. Трэба многае паспець – набыць форму, падабраць абутак, ранец, напоўніць яго неабходнымі школьнымі прыладамі. Вядома, можна многае купіць на рынку. Але ў апошнія гады бацькі, набываючы школьную вопратку і абутак, усё большую перавагу аддаюць таварам беларускіх вытворцаў і ідуць за імі ў магазін “Аистёнок” Маларыцкага райспажыўтаварыства. Тут сапраўды шырокі асартымент тавараў для школы. Мамы і таты, бабулі і дзядулі, якія прыходзяць з дзецьмі розных узростаў, могуць, як расказвае загадчыца магазіна Жанна Лукавец, набыць у адным месцы адразу ўсё – ад касцюма-тройкі для хлопчыкаў і дзяўчынак, чаравікаў і спартыўнага касцюма, да пенала і сшыткаў. Для хлопчыкаў школьныя касцюмы пастаўляюць вытворцы з Навагруд­ка і Баранавіч. Цэнавы дыяпазон ад 400 тысяч рублёў да мільё­на. Па жаданні пакупнікоў прадаўцы расфарміроўваюць касцюм, у выніку можна купіць, да прыкладу, толькі штаны і камізэль­ку, што ў цэнавым фактары атрымаецца значна танней, чым набыць цалкам касцюм. Для дзяўчынак таксама ёсць у магазіне нямала прывабных мадэляў блузак, сарафанаў, спадніц, штаноў ад беларускіх фабрык “Надзея”, “Ка­лінка”, “Вяснянка” і інш. Школьны камплект можна набыць у сярэднім за 650 тысяч рублёў. Варыянты са спадніцы і блузкі значна таннейшыя. Дапамогуць у “Аистёнку” набыць і спартыўны касцюм ці толькі спартыўныя штаны. Попытам карыстаюцца вырабы трыкатажных і швейных фабрык “8 Сакавіка”, “Купалінка”, “Дынама-програм”.
Немалы попыт у мага­зіне і на абутак, які тут толькі ад беларускіх вытворцаў – кампаній “Марка”, “Белвест”, “Нёман”. Бацькі, якія прыходзяць выбіраць абутак разам з дзецьмі, як адзначаюць прадаўцы, звяртаюць увагу на тое, каб ён быў менавіта скураны, аддаюць перавагу якасці. Праўда, немалую ролю іграе і цана, якая вагаецца ад 350 да 500 тысяч рублёў.
У аддзеле канцыляр­скіх тавараў ёсць, як гаворыцца, усё, што толькі пажадае самы дапытлівы пакупнік. Многія бацькі прыходзяць з вялікім спісам і за некалькі хвілін напаўняюць рукзак школьніка.
…З першых хвілін работы магазіна ў ім ужо ёсць пакупнікі. Вольга Уладзіміраўна Сцепанюк з сынам Антонам, які перайшоў у другі клас, прыехала ў райцэнтр з вёскі Лукава, каб давяршыць апошнія штрыхі падрыхтоўкі да новага навучальнага года. І першае месца, куды накіраваліся, – магазін “Аистёнок”. Хлопчык ахвотна прымераў касцюм.
— Мы многае ўжо набылі ў магазінах Брэста. Прыйшлі сюды, каб набыць надзейны тавар, — адзначала пакупніца.
Апошнія тыдні жніў­ня – час школьных кірмашоў. Застаецца пажадаць дарослым і дзецям удалых пакупак. Каб настрой першага верасня прыўзнімала і новая прыгожая вопратка.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: падабраць касцюм для Антона дапамагае загадчыца магазіна “Аистёнок” Жанна Лукавец.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 26.08.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.gazon.net.ua

узнать больше www.profvest.com

source www.generico-pro.com