Лепшыя чытачы лета

Юных чытачоў, якія ўсё лета сябравалі з кнігай, раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла на свята “Лепшыя кнігачэі лета”, каб падвесці вынікі “Кнігасветнага падарожжа”. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакала “Вясёлае падарожжа ў лета”, якое пачалося з “Сонечнай віктарыны”. Чытачы паслухалі цікавыя легенды аб кветках, справіліся з заданнямі слайд-віктарыны “У летнім кошыку”, прынялі ўдзел у калейдаскопе конкурсаў “Час падарожжаў”. Завяршылі праграму “Літаратурнае асарці” і прагляд мультфільма “Лета ката Леапольда”.
З нецярплівасцю чакалі юныя аматары кнігі самы ўрачысты момант свята – узнагароджанне лепшых чытачоў. Ад старту да фінішу ўдзельнікам “Кнігасветнага падарожжа” трэба было прайсці “Даліну загадак”, “Гару эрудытаў”, “Раку красвордаў”, “Востраў чытання”, “Прывал рэбусаў”. Паспяхова справіліся з заданнем Ульяна Кавальчук (г. Брэст), Данііл Сасноўскі – раённая гімназія, Наталля Кір’янава – раённая гімназія, Алег Кір’янаў – СШ № 1, Ілья Велюшоў – СШ № 1, Віка Біляк – СШ № 1, Ліза Пятручык – СШ № 1 і Арына Зімоха – раённая гімназія. Усе яны атрымалі граматы і падарункі. Заахвочвальнымі прызамі былі ўзнагароджаны тыя школьнікі, хто на працягу лета актыўна наведваў раённую бібліятэку і прачытаў шмат кніг. А гэта Давід Сацюк, Ксенія Галавей, Улад Галавач і Вераніка Дворак з другой гарадской школы, Даша Новікава і Насця Пятручык з СШ № 1, Соф’я Антанюк, Давід Хапаль, Данііл Сарачук і Даша Галоўчык з раённай гімназіі, Лера Сасноўская – дашкольніца. Яшчэ адным падарункам чытачам, якія праводзілі лета не за маніторам камп’ютара, а з кніжкай у руках, стаў агульны фотаздымак для раённай газеты.
Святлана МАКСІМУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 26.08.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий