Людзі бачаць вынік

Амаль паўтара месяца застаецца да дня, калі адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кожнаму з нас у гэты важны палітычны момант трэба будзе зрабіць выбар на карысць таго, хто будзе адстойваць нашы інтарэсы, з’явіцца гарантам сацыяльнай і эканамічнай палітыкі, міру і стабільнасці ў нашай краіне. Наколькі ўсвядомлена мы адносімся да гэтай палітычнай падзеі, наколькі важная яна для нас – сваімі думкамі пра гэта дзеліцца кіраўнік спраў Лукаўскага сельвыканкама Таццяна Гардзіенка.

— Выбары – гэта грама­дзянскі абавязак кожнага. Мы прывыклі да міру, спакою і стабільнасці ў нашай краіне ў цэлым і кожны ў сваім рэгіёне. Таму выбіраць таго лідара, які будзе адстойваць інтарэсы людзей, павінны ўсвядомлена і адказна. Скажу шчыра: нашы выбаршчыкі так і робяць, узважваючы ўсе “за” і “супраць”. Выбаршчыкі нашага Лукаўскага выбарчага ўчастка заўжды актыўныя, асабліва ў апошні час больш актыўнай стала моладзь, а маладых людзей ад 25 да 45 гадоў у нас 272 чалавекі. Людзі неабыякавыя да выбараў, пра што сведчаць высокая яўка іх, і такія, напрыклад, факты. Некаторых старых і хворых бацькоў, што жывуць у Лукаве, забіралі да сябе дзеці ў горад. Дык бацькі гаварылі: вы толькі нас у спісы ўключыце, мы абавязкова прыедзем і прагаласуем дома. І ў кастрычніку, удзельнічаючы ў волевыяўленні, кожны з нас павінен зрабіць свой выбар на карысць міру, стабільнасці, стварэння, каб захаваць і прымножыць тое, што ў нас ёсць. А ёсць у нас шмат чаго.
Далёка за прыкладамі хадзіць не трэба. Возьмем нашу вёску Лукава. Згодна з дзяржаўнай Праграмай адраджэння і развіцця вёскі нашы жыхары атрымалі аграгарадок “Лукаўскі”. Столькі ўвагі, колькі было ўдзелена нашай вёсцы, не ўдзялялася ёй ніколі. Літаральна за некалькі гадоў вяскоўцы адчулі, наколькі павысілася якасць жыцця. Умовы цяпер не адрозніш ад гарадскіх. Вёска поўнасцю газіфікавана – газ падведзены ўжо да 147 дамоў, і людзі працягваюць газіфікаваць свой быт. Амаль на ўсіх вуліцах, а ў Лукаве іх 10, ёсць водаправод, будаўніцтва яго вядзецца цяпер на вуліцах Маладзёжнай і Суворава. Дэмаграфічны пашпарт аграгарадка: 690 чалавек, з якіх 409 працаздольных, 150 пенсіянераў і 131 чалавек дзяцей і падлеткаў, таксама абнадзейвае: вёска не вымірае, будучае ў яе ёсць. Штогод у нас нараджаецца 12-14 маленькіх грамадзян, а гэта – сярэдні па колькасці клас сельскай школы. А наша Лукаўская школа па напаўняльнасці вучнямі знаходзіцца на трэцім месцы ў раёне сярод сельскіх устаноў адукацыі.
Добра бачна на прыкладзе шматдзетных сем’яў Лукава, а такіх у нас нямала – 14, які клопат праяўляе пра іх дзяржава. Усе яны забяспечаны добраўпарадкаваным жыллём, палове з іх дамы пабудаваны поўнасцю альбо часткова з дзяржпадтрымкай. Нашы жыхары ходзяць па асфальтаваных дарожках. Сацыяльны стандарт па ахопу аўтобуснымі зносінамі выконваецца. Калі гаварыць пра медыцынскае абслугоўванне нашых вяскоўцаў, то хочацца адзначыць: хоць у нас няма сваёй бальніцы, але многімі паслугамі, якія жыхары з іншых вёсак атрымліваюць менавіта ў раённай бальніцы, мы можам скарыстацца ў сваёй мясцовай урачэбнай амбулаторыі. Тут працуе дзённы стацыянар, робяць аналізы ў лабараторыі, у фізіятэрапеўтычным кабі­неце ёсць пэўны набор медыцынскага абсталявання. Галоўнае, што ў амбулаторыі працуе ўрач, які заўсёды можа аказаць дапамогу.
Узровень жыцця ў нашым аграгарадку высокі. Ды і партрэт жыхара вёскі з такім статусам стаў іншы: гэта чалавек больш адукаваны, ён цікавіцца інфармацыйнымі тэхналогіямі, культурны, які больш звяртае ўвагу на сваё здароўе, які клапоціцца пра месца свайго жыхарства, стварае прыгажосць у сваім двары. Нядаўна ў нас на цэнтральнай сядзібе аграгарадка правялі свята вёскі, на якім сямі сем’ям былі ўручаны каштоўныя падарункі за ўзорнае ўтрыманне сядзіб. З кожным годам вызначыць лепшых становіцца ўсё цяжэй, бо іх з’яўляецца ўсё больш. А як цікава праходзіла спартакіяда, удзел у якой прымалі прадстаўнікі чатырох каманд: лясніцтва, сельгаскааператыва, участка ЖКГ і ўстаноў адукацыі. Ушаноўвалі залатых, сярэбраных юбіляраў, дзетак, якія сёлета пойдуць у першы клас, – кіраўніцтва гаспадаркі падарыла ім наборы школьных прылад. Нямала прыйшло і выпускнікоў школы. Гавару гэта не для таго, каб проста сказаць, а падкрэсліць думку, што ў Лукаве шмат зроблена і робіцца для таго, каб мясцовыя выпускнікі вярталіся сюды працаваць пасля вучобы і спецыялістамі, і простымі работнікамі, працягваючы жыццё вёсцы. Чалавек павінен спатрэбіцца там, дзе нарадзіўся. Іх тут чакаюць. З 36 спецыялістаў вышэйшага і сярэдняга звяна СВК “Чырвоны партызан” толькі адзінкі прыезджыя, у Лукаўскім дзіцячым садку працуюць усе мясцовыя, за выключэннем спецыяліста-лагапеда. Большасць настаўнікаў у школе – таксама свае. Годныя ўмовы жыцця і працы не адпускаюць з маленькай радзімы.
Таму, калі прыйдзем 11 кастрычніка на выбары Прэзідэнта краіны, павінны памятаць, што нам неабходна не толькі захаваць усё тое, што зроблена, што маем, але і прымножыць яго. Бо каб захаваць стабільнасць, трэба развівацца і ісці наперад.
Запісала Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: Таццяна ГАРДЗІЕНКА.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 26.08.2015 г.

Добавить комментарий


here www.generico-pro.com

еще по теме

www.chemtest.com.ua/dispergatori
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!