Гатоўнасць стапрацэнтная

Да пачатку новага навучальнага года засталося зусім мала часу. У гэтыя дні калектывы ўстаноў адукацыі Маларытчыны завяршаюць рамонтныя работы і пакуль працягваюць жыць клопатамі пра тое, што яшчэ неабходна зрабіць, каб знаходжанне вучняў у іх было максімальна камфортным, бяспечным. Такая праца вядзецца пастаянна, але ў летні перыяд значна актывізуецца. Гэта пацвердзіў і сёлетні год. З 18 па 21 жніўня на Маларытчыне праходзіла планавая прыёмка школ і дзіцячых садкоў да новага навучальнага года.
Камісію сёлета ўзначаліў Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама. У яе склад таксама ўвайшлі: Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму, Сяргей Хатынюк, начальнік групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, Мікалай Чумель, інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі, а таксама прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, санітарна-гігіенічнай службы раёна, цепла-тэхнічнай і электра-тэхнічнай інспекцый.
Дырэктары школ і загад­чыкі дзіцячых садкоў заўсёды з хваляваннем чакаюць прыёмную камісію. Падчас яе правяраюцца падрыхтоўка кабінетаў і спартыўных залаў, добраўпарадкаванне тэрыторыі, наяўнасць планаў вучэбнай і выхаваўчай работы, пажарная бяспека, санітарна-гігіенічны стан…
У першы дзень камісія наведала школы і дзіцячыя садкі вёсак Ляхаўцы, Макраны, Лукава, Дарапеевічы, Чарняны. Іх тэрыторыі парадавалі кветкамі на клумбах, чысцінёй, дагле­джанасцю, утульнасцю, а вучэбныя кабінеты – пахам фарбы, абноўленымі шпалерамі.
— Новы навучальны год сёлета пачнецца ў 37 установах адукацыі раёна, — гаворыць Таццяна Лаўрэенка. – Выкананы вялікі аб’ём работ. Добра папрацавалі адміністрацыя, педагогі, тэхперсанал многіх устаноў адукацыі, а таксама вучні і іх бацькі. Адчувальную дапамогу ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года аказаў райвыканкам. На капітальны і бягучыя рамонты затрачана больш чым 1 мільярд 301 мільён рублёў з раённага бюджэту, больш за 208 мільёнаў рублёў — пазабюджэтных сродкаў. Акрамя таго, аказана спонсарская дапамога дзіцячым садкам і школам на суму больш за 443 мільёны рублёў. Таксама на 50 мільёнаў набыта лабараторнае абсталяванне для кабінетаў хіміі, біялогіі і фізікі, на 50 мільёнаў – мультымедыя для 4 устаноў адукацыі, на 20 мільёнаў – спартыўны інвентар, на 21,2 мільёна – кухонны посуд, на 26 мільёнаў – дзіцячыя цацкі, на 74 мільёны – сродкі індывідуальнай аховы, на 100 мільёнаў – ложкі (драўляныя) і крэслы для дашкольнікаў. Ва ўстановах адукацыі з’явілася 9 новых халадзільнікаў, 3 хлебарэзкі, 23 вытворчыя сталы ў сталовых, 10 электравагаў для ўзважвання гатовай прадукцыі…
Падводзячы вынікі першага дня аб’езду дзіцячых садкоў і сярэдніх школ, Таццяна Лаўрэенка адзначыла, што пашпарты гатоўнасці падпісаны ва ўсіх ўстановах адукацыі, якія наведала камісія. Яна падзякавала дырэктарам школ, загадчыкам дзіцячых садкоў і калектывам, якія яны ўзначальваюць, за добрую, якасную і своечасова праведзеную работу па падрыхтоўцы да пачатку новага навучальнага года.
— Камісія ўпэўнілася, што ўсе навучальныя ўстановы ўжо гатовы хоць заўтра прыняць у свае сцены дзяцей і пачаць адукацыйна-выхаваўчы працэс,- адзначыла Таццяна Міхайлаўна. — Сур’ёзных заўваг ні ў адной школе і дзіцячым садку не зрабілі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: у час прыёмкі школ і дзіцячых садкоў да новага навучальнага года: у Ляхавецкай сярэдняй школе; абноўлены пасля рамонту дзіцячы садок у в. Дарапеевічы; тэрыторыя Лукаўскай школы патанае ў кветках.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.08.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


свадебные платья киев

https://plasticsurgery.com.ua

www.dopingman.com.ua/inekczionnyie-steroidyi/tren-mix.html