Беларуская песня ў славацкіх прасторах

У пяты раз народны ансамбль народнай песні “Рыцкі куфэрак” пад кіраўніцтвам Анатоля Барысюка пабываў на свяце ўраджаю “Дажынкавыя слаўнасці”. У Араўскі рэгіён, што на поўначы Славакіі, калектыў накіраваўся па запрашэнні ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Славакіі Мар’яна Мурына. Сёлетні фестываль, як расказваюць удзельнікі ансамбля, быў асаблівы, юбілейны, дзясяты па ліку. У канцэртнай праграме разам з “Рыцкім куфэркам” выступалі фальклорныя калектывы з Польшчы, Харватыі, Чэхіі, мясцовага рэгіёна Славакіі. Ад Беларусі, акрамя народнага ансамбля з Маларытчыны, удзел у “Дажынках” прынялі юныя артысты з праекта “Я спяваю” разам з рэпарцёрам ОНТ Тэнгізам Думбадзе. За некалькі дзён, праведзеных у Славакіі, калектыў “Рыцкага куфэрка”, які выступаў з новай дажынкавай праграмай, у чарговы раз пераканаўся, што славакі шчыра любяць рускую і беларускую песню, самі ахвотна спяваюць знаёмыя ім хіты.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: народны ансамбль “Рыцкі куфэрак” у Славакіі.

Опубликовано в «ГЧ» 29.08.2015 г.

Добавить комментарий


http://thailand-option.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!