Вялікі футбол

Працягваецца чэмпіянат раёна па футболе. 23 жніўня адбыўся чарговы матч. На гарадскім стадыёне Маларыты сустракаліся каманды Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната і СВК “Хаціслаўскі”. Гульня закончылася з лікам 5:4 на карысць МКГСК. Пасля 13 сыграных тураў турнірную табліцу раёна ўзначальвае каманда СВК “Хаціслаўскі”. Заключная гульня раённага чэмпіянату пройдзе ў пачатку верасня. Сустрэнуцца каманды кансервавагароднінасушыльнага камбіната і “Камунальнік”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: момант гульні каманд Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната і СВК “Хаціслаўскі”.

Опубликовано в «ГЧ» 29.08.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.