Прэзідэнт прагназуе паляпшэнне сітуацыі ў 2016 годзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» і азнаёміўся з тым, як выканана яго даручэнне па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта развіцця і тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемства, з фінансава-эканамічнымі вынікамі яго работы, тэхналагічным працэсам вытворчасці баваўняных тканін. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з працоўным калектывам аб’яднання.
Лукашэнка патрабуе ўдзяляць асаблівую ўвагу зніжэнню сабекошту і павелічэнню экспарту на прадпрыемствах.
Яшчэ адно даручэнне Прэзідэнта датычылася нарошчвання экспарту. «Вы павінны больш прадаваць за межамі краіны, не ўпускаючы свой рынак», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, нагадаўшы, што ў гэтым плане ён паставіў жорсткія задачы перад урадам.
Прэзідэнт даручыў таксама задзейнічаць пустуючыя плошчы прадпрыемства. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, да канца 2016 года свабодныя плошчы павінны быць задзейнічаны: у прыватнасці, там будуць створаны вытворчасці гатовай прадукцыі з тканін прадпрыемства.
У час наведвання ААТ «БВБА» Аляксандр Лукашэнка змяніў падрыхтаваны маршрут. Кіраўнік дзяржавы амаль гадзіну аглядаў цэхі прадпрыемства. Прэзідэнту было падрабязна даложана аб бягучай сітуацыі на ААТ.
Лукашэнка заклікае працоўныя калектывы напружыцца, каб выстаяць у няпростых знешнеэканамічных умовах.
Прэзідэнт падкрэсліў, што сітуацыя ў свеце вельмі цяжкая: мыльныя бурбалкі, якія былі надзьмуты ў сусветнай эканоміцы, пачынаюць лопацца, абвальваюцца фондавыя рынкі, дэвальвуюцца нацыянальныя валюты. «Гэта фінансавая вайна. Гэта ўжо эканамічная вайна, і нам у гэтай вайне трэба не перамагчы, мы нікога перамагаць не збіраемся, нам трэба не аддаць сваё, нам трэба выстаяць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Таму напружвайцеся максімальна. Неабходна ў працоўных калектывах наколькі магчыма напружвацца і перажыць гэты час».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Баранавіцкае баваўнянае прадпрыемства ніколі не было абдзелена дзяржаўнай падтрымкай. Яна была аказана і для мадэрнізацыі прадпрыемства, з ходам якой азнаёміўся кіраўнік дзяржавы. Адна з праблем, якая была ўзнята ў час наведвання Прэзідэнтам ААТ, — выплата ўзятых пад мадэрнізацыю крэдытаў. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў у бліжэйшы час разгледзець пытанне аб павелічэнні часу іх пагашэння.
«Мы не будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты адносна іншых валют. І мы гэтага не робім. Калі мы пачнём яго стрымліваць і неяк спрабаваць гэтым стрымаць інфляцыю, дапамагчы чамусьці (не тыя часы), мы зноў прыйдзем да таго, што разава давядзецца на 30 працэнтаў дэвальваваць валюту», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што па гэтай прычыне ў краіне прытрымліваюцца плаваючага курса.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў цяперашняй сітуацыі нельга стрымліваць цэны. «Мы паглядаем на цэны, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Калі пачнём трымаць, пойдуць тавары з рынку».
БелТА.

Опубликовано в «ГЧ» 2.09.2015 г.

Добавить комментарий


http://www.biceps-ua.com

https://biceps-ua.com

https://progressive.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!