Праблемы і інавацыі ў адукацыі

былі абмеркаваны на традыцыйнай жнівеньскай нарадзе педагагічных работнікаў Маларытчыны.

Перад пачаткам пленарнага пасяджэння можна было наведаць выставу-продаж метадычнай літаратуры выдавецтваў краіны, пазнаёміцца з работамі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пагартаць і набыць матэрыялы, падрыхтаваныя аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС.
У педагогаў выклікала цікавасць і выстава, якая давала магчымасць убачыць вынікі работы па некалькіх накірунках за мінулы навучальны год: інавацыйныя пляцоўкі ва ўстановах адукацыі раёна, выхаваўчая работа, інфармацыйныя тэхналогіі ў дзейнасці кіраўніцтва школы, прафесійная арыентацыя вучняў, спорт і турызм, летнія лагеры працы і адпачынку, дашкольная адукацыя. Увазе ўдзельнікаў жнівеньскай нарады былі прапанаваны майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі, лепшыя работы, прадстаўленыя на раённы этап конкурсу праектаў “Энергамарафон” і інш.
З асноўным дакладам выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Лаўрэенка. Яна адзначыла, што на сённяшні дзень 84,5 працэнта педагогаў Маларытчыны маюць вышэйшую адукацыю, 60,1 — вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Па-ранейшаму адчуваецца дэфіцыт у настаўнікаў пачатковых класаў, педагогаў дашкольнай адукацыі. Пытанне ўкамплектавання плануецца вырашыць за кошт спецыялістаў-пенсіянераў (46 чалавек). Змяніўся інавацыйны імідж педагогаў, 341 з іх з’яўляюцца сертыфікаванымі карыстальнікамі інфармацыйных тэхналогій, што дазваляе інтэнсіфікаваць адукацыйны працэс, стварыць умовы для актыўнага ўключэння ў яго вучняў.
Карпатлівае супрацоўніцтва настаўніка і вучня на аснове ўзаемнай высокай матывацыі стала асновай поспеху выпускнікоў на цэнтралізаваным тэсціраванні. Высокія вынікі (вышэй за 86 балаў) дасягнуты па рускай і беларускай мовах, хіміі, біялогіі, грамадазнаўстве выпускнікамі раённай гімназіі, гарадскіх СШ №1 і №2, Олтушскай, Лукаўскай сярэдніх школ, Дарапеевіцкага д/с-СШ. Аднак па-ранейшаму няма ў раёне стабальных вынікаў. Сёлета раён палепшыў паказчыкі на ЦТ па рускай і беларускай мовах. У 2015 г. вышэй за абласны паказчык атрыманы сярэдні бал выпускнікамі Маларытчыны па беларускай мове і гісторыі Беларусі.
…З цікавасцю слухалі таксама выступленні дырэктара Лукаўскай СШ Тамары Сцепанюк; настаўніцы Олтушскай СШ Кацярыны Алесік; намесніка загадчыка я/с №1 Святланы Шаўкапляс; доктара педагагічных навук, прафесара Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Марыі Жыгалавай; прыёмнай маці са Збуража Валянціны Лямачка; памочніка пракурора Вольгі Бурштын. Падвёў вынікі жнівеньскай нарады старшыня райвыканкама Казімір Лапіч. Затым Казімір Віктаравіч і Таццяна Міхайлаўна ўзнагародзілі групу педагагічных работнікаў граматамі рознага ўзроўню. Завяршылася мерапрыемства канцэртам пераможцаў раённага фестывалю народнай творчасці сярод дашкольных устаноў адукацыі Маларытчыны.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: узнагароды – лепшым; маладое папаў­ненне педагогаў; на сцэне выхаванцы дзіцячага ясляў-сада № 6 г. Маларыты.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.09.2015 г.

Добавить комментарий


https://teplostar.kiev.ua

https://yarema.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!