Перш чым за стол сесці, падумай, што з’есці

Ці ўсведамляем мы, якім, пры сённяшнім багатым асартыменце прадуктаў, павінна быць наша харчаванне? Ці разумеем, калі купляем дзіцяці пакецік з чыпсамі, што самі садзейнічаем таму, каб яго арганізму наносілася шкода? Ці сочым за тым, каб наша харчаванне было рэгулярным, а талерку напаўнялі не толькі тлушчы і вугляводы, але большую частку яе займала гародніна? На жаль, часцей за ўсё аб гэтым і не задумваемся. А, між тым, харчаванне — асноўны фактар, які вызначае здароўе чалавека. Менавіта з прадуктамі, якія мы спажываем, звязваецца высокая рызыка развіцця атлусцення, цукровага дыябету, сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Каб звярнуць увагу на такую, здавалася б, простую, штодзённую і ў той жа час важную тэму, у раённай аптэцы прайшоў Дзень здаровага харчавання.
Як правільна выбраць прадукты, якімі павінны быць рэжым і рацыён харчавання, якія правілы трэба ведаць, гатуючы стравы для дзяцей, якія стравы выбраць і ад якіх адмовіцца пры тым ці іншым захворванні? Кансультацыі па гэтых і многіх іншых пытаннях маглі атрымаць гараджане і жыхары раёна, якія ў той дзень наведалі аптэку, ад ўрача-тэрапеўта раённай бальніцы Ірыны Губей, урача-валеолага ЦРБ Вольгі Кавалеўскай, інструктара-валеолага Маларыцкага РЦГіЭ Галіны Хінец. Усе яны адзначалі, што многія праблемы са здароўем чалавека звязаны з характарам харчавання. Размова ішла пра шкоду прадуктаў хуткага гатавання, пра тое, як важна ужываць садавіну, прычым менавіта нашу, мясцовую, а не экзатычную, якую прывозяць здалёк, пра тое, што ва ўсім трэба мець меру, у ежы таксама.
Фармацэўт-рэцэптар Наталля Бурштын і правізары-інтэрны Андрэй і Хрысціна Мацук знаёмілі ўдзельнікаў Дня здаровага харчавання з фітачаямі, прапанавалі пачаставацца сардэчным ці вітамінным зборамі. Тут жа можна было прадэгусціраваць гематаген фармацэўтычнай фабрыкі “Экзон”.
Вынікам памылак у харчаванні нярэдка становіцца лішняя вага цела, што ў сваю чаргу ўздзейнічае на сардэчна-сасудзістую сістэму. Змераць артэрыяльны ціск, вагу дапамагалі ўсім, хто пажадаў, правізары-інтэрны Аляксандр Янушчык і Наталля Шэлест. Куточак здаровага харчавання арганізавалі і спецыялісты Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната. Дарослыя і дзеці маглі прадэгуставаць смачныя сокі і пюрэ.
Той, хто пабываў на Дні здаровага харчавання, з дапамогай арганізатараў засвоіў галоўную мудрасць: “Перш, чым за стол сесці, трэба падумаць, што з’есці”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час Дня здаровага харчавання.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 2.09.2015 г.

Добавить комментарий


https://photolifeway.com

обращайтесь biceps-ua.com

Этот классный интернет-сайт , он рассказывает про шоссейный велосипед https://velomarket.org.ua/category/shosseynye-velosipedy/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!