З ЧЭМПІЯНАТУ – З ДЫПЛОМАМІ І МЕДАЛЯМІ

 

У XVI адкрытым рэспубліканскім чэмпіянаце “Лесаруб-2010”, які праходзіў у горадзе Пінску, прынялі ўдзел і прадстаўнікі лясной гаспадаркі Маларыцкага раёна.  Прычым не толькі прынялі ўдзел, але і даказалі, што выдатна валодаюць сваім прафесійным майстэрствам. У спаборніцтвах фарвардэраў добрыя навыкі прадэманстраваў, заняўшы трэцяе месца, машыніст фарвардэра Маларыцкага лясгаса Уладзімір Шпак. У прызёры выйшаў і яшчэ адзін прадстаўнік Маларытчыны — машыніст пагрузачна-транспартнай машыны Валерый Аляшчук.

Добра справіўшыся з усімі конкурснымі заданнямі ў турах, ён заняў другое месца. Дамоў вярнуліся Уладзімір і Валерый з прыемнымі эмоцыямі, дыпломамі, медалямі і памятнымі прызамі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час узнагароджанняў.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


zaraz.org.ua

ссылка на сайт www.profvest.com

http://www.profvest.com