Развіццё двухбаковых адносін Беларусі і Кітая

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1-3 верасня наведаў з рабочым візітам Кітайскую Народную Рэспубліку. У час візіту Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам КНР.
Напярэдадні візіту кіраўнік дзяржавы падпісаў Дырэктыву №5 «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай» ад 31.08.2015 года. 2 верасня дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Таксама напярэдадні візіту Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрв’ю кітайскай газеце «Жэньмінь Жыбаа».
3 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне, які праводзіўся ў азнаменаванне 70-годдзя Перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны. На парадзе прысутнічала каля трох дзясяткаў лідараў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый. У прыватнасці, сярод запрошаных гасцей кіраўнікі Расіі, Казахстана, Чэхіі, Сербіі, Венесуэлы, КНДР, краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Ваеннаслужачыя замежных армій упершыню прымалі ўдзел у ваенным парадзе ў Кітаі. Ад Узброеных Сіл Беларусі па плошчы Цяньаньмэнь прайшла рота ганаровай варты, у складзе якой група сцяганосцаў з дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь, камандная група і пешая парадная каробка ў фармаце 10х7.
БелТА.

Опубликовано в «ГЧ» 5.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


у нас

https://220km.net

http://www.best-cooler.reviews