Мароз спыніў пажар

Васіль Мароз, маларыт­чанін, у ноч з 29 на 30 жніўня на ўласным аўтамабілі вяртаўся з начнога палявання на дзіка. Праехаўшы Збураж у бок райцэнтра, Васіль Віктаравіч, заўважыў узгаранне пасадкі сасняку. Мужчына адразу спыніў аўтамабіль, выскачыў з яго і набраў нумар 101. Да прыезду пажарных Васіль Віктаравіч збіваў полымя агню бярозавымі галінамі.
— Калі б Васіль Мароз быў абыякавым да роднай прыроды, не праявіў пільнасць і не стаў бы тушыць ачаг узгарання, — кажа Наталля Касянюк, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Маларыцкага лясгаса, — то апошні хутка ператварыўся б у моцны верхавы пажар. Распаўсюдзіўся б туды, куды дзьме вецер. Яго патушыць цяжка.
— Я зрабіць інакш не мог, — гаворыць Васіль Віктаравіч. – З уласнага вопыту ведаю, што пажар – гэта вялікая бяда.
Між іншым, Васіль Мароз добра ведае лес. Ён 15 гадоў працаваў егерам у Шацкім нацыянальным парку, закончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт лесу.
* * *
Па словах Наталлі Касянюк, з сакавіка па верасень гэтага года на тэрыторыі лясгаса адбылося 2 узгаранні агульнай плошчай 0,65 га (Олтушскае і Гвозніцкае лясніцтвы). Сіламі прадпрыемства з 10 жніўня было ўведзена кругласутачнае патруляванне, а з 24 жніўня па цяперашні момант – дзённае (з 6.00 да 22.00 гадзін).
Мікалай Навумчык.
На здымку: Васіль Мароз.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.09.2015 г.

Добавить комментарий


системы автоматического полива

steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!