Кубак за трапнасць

У абласных аса­біста-каманд­ных спаборніцтвах па стралкова-паляўнічаму мнагаборству ў прак­тыкаванні “Казуля, якая стаіць” прынялі ўдзел і прадстаўнікі Маларыцкай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадска­га аб’яднання “Беларускае таварыства паля­ўнічых і рыбаловаў”. Паляўнічыя Васіль Мароз і Сяргей Данілюк прадэманстравалі сваё майстэрства і занялі першае месца. Дамоў з Бярозы, дзе праходзілі спаборніцтвы, трапныя паляўнічыя вярнуліся з кубкам і дыпломам. А кіраўніцтвам раённай арганізацыйнай структуры яны был заахвочаны льготнымі пуцёўкамі на сезон палявання на бабра.
Сцяпан НІКАЛАЙЧУК, в.а. дырэктара раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР”.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы абласных спаборніцтваў Васіль МАРОЗ і Сяргей ДАНІЛЮК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 9.09.2015 г.

Добавить комментарий


капельное орошение

monaliza.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!