З юбілеем, Наталля!

Больш за 23 гады назад прыйшла працаваць у Маларыцкае аддзяленне Дэпартамента аховы Наталля Струнец. Была касірам-кладаўшчыком, дзяжурнай пульта кіравання, бухгалтарам-касірам, галоўным бухгалтарам, калі асноўны работнік ішла ў водпуск. Вось ужо 17 гадоў Наталля Данілаўна працуе бухгалтарам у нашым аддзяленні. Яна заўсёды акуратная, адказная, прынцыповая ў прафесійных пытаннях, уважлівая, тактоўная і добразычлівая з калегамі. Узнагароджана Граматай Дэпартамента аховы.
Наталля з мужам выгадавалі і выхавалі дваіх дзяцей. Сын Дзмітрый таксама выбраў службу ў органах унутраных спраў.
Нядаўна Наталля Данілаўна адзначыла свой 55-гадовы юбілей. Калектыў аддзялення павіншаваў яе з цудоўнай датай, пажадаў ўсяго найлепшага, а таксама далейшых поспехаў у працоўнай дзейнасці.
Уладзімір КАРАБЧУК, начальнік аддзялення.
НА ЗДЫМКУ: Наталля СТРУНЕЦ.

Опубликовано в «ГЧ» 9.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.