Яблык — ад яблыні

Праваслаўнае сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыты і аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна правялі прафілактычнае мерапрыемства “Яблык — ад яблыні”. Яно прайшло ў рамках дзейнасці клуба “Сям’я”. Прыняць удзел у мерапрыемстве былі запрошаны бацькі і дзеці з сацыяльна ўразлівых сямей.
— Усё, што праводзілася ў час сустрэчы, было накіравана на далучэнне да маральных і духоўных каштоўнасцей, фарміраванне цікавасці да культурных традыцый нашых продкаў, — гаворыць Таццяна Сацюк, спецыяліст аддзялення. – Наша сустрэча будзе садзейнічаць умацаванню больш цесных зносін і ўзмацненню ўзаемаразумення ўнутры сям’і.
Мерапрыемства прайшло цікава. Арганізатары сем’ям прапанавалі тэст-апытальнік, віктарыну, прагляд відэароліка, выступленне сясцёр міласэрнасці, а таксама гульнёвую праграму, у якой прынялі ўдзел усе прысутныя.
Да бацькоў і іх дзяцей таксама звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла. Напрыканцы сустрэчы ён падарыў сем’ям праваслаўную літаратуру.
На здымку: у час правядзення мерапрыемства ў сястрынстве пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыты.

Опубликовано в «ГЧ» 9.09.2015 г. 

Добавить комментарий


полив газона
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!