Адноўлены храм

У 1957 г. настаяцелем Хаціслаўскай царквы быў прызначаны святар Барыс Вячаслававіч Трунін. Ён нарадзіўся ў 1921 г. у Брэсце, затым скончыў духоўную семінарыю. У 1944 г., пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, святара асудзілі за сувязь з украінскімі нацыяналістамі на 15 гадоў турэмнага зняволення. У 1954 г. Барыс Трунін быў рэабілітаваны і вярнуўся ў Брэст. З 1957 г. ён стаў служыць у Хаціслаўскай царкве. 19 жніўня 1959 г., на прастольнае свята Праабражэння Гасподняга, Барыс Трунін прыйшоў раніцай у храм і сказаў людзям, што адракаецца ад царквы і святога сану. Гэтая абставіна была выкарыстана для таго, каб закрыць Хаціслаўскі храм. Некаторы час царкоўны савет збіраў подпісы, каб дазволілі прызначыць новага святара. Неўзабаве пра гэта даведаўся ўпаўнаважаны і выклікаў да сябе членаў царкоўнага савета для тлумачэння, “даў ім адпаведныя рэкамендацыі”. Пасля гэтага збор подпісаў спыніўся на доўгі час.
10 студзеня 1963 г. Хаціс­лаў­ская царква была знята з уліку. Яна паступова прыходзіла ў запусценне. Працяглы час храм выконваў ролю зернясклада. А калі пачаў працякаць дах, і захоўваць збожжа ў ім стала немагчыма, то будынак вызвалілі ад прадукцыі, а потым наогул закінулі. Маёмасць храма і царкоўнае начынне ў асноўным вывезлі ў Свята-Мікалаеўскую царкву г.Маларыты. Частку абразоў з іканастаса храма ў 1974 г. даставілі ў Дзяржаўны мастацкі музей Беларускай ССР.
У 1989 г. пачалося адраджэнне Хаціслаўскага прыхода і царквы. 16 ліпеня гэтага ж года вернікі правялі сход, каб пачаць аднаўленне свайго храма. 1990 г. для жыхароў Хаціслаўскага прыхода — год стараннай працы па аднаўленні разбуранага храма. У пачатку года была зарэгістравана суполка. Тады ж сярод жыхароў прыхода арганізавалі аднаразовы збор грашовых сродкаў (па 100 рублёў ад кожнага двара). Вялікую дапамогу ў гэтай справе аказаў мясцовы калгас “Запаветы Леніна”. За ўзвядзеннем храма замацавалі будаўнічую брыгаду. У жніўні 1990 г. указам епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Канстанціна ў клір Брэсцкай епархіі быў прыняты святар Пётр Васільевіч Пяшко і прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы. Днём асвячэння храма стала 8 верасня 1990 г. Статутныя службы ў царкве — па нядзельных і святочных днях — сталі праводзіцца з 14 жніўня 1998 года.
На здымку: Хаціслаўскі храм перад пачаткам аднаў­ленчых работ.

Опубликовано в «ГЧ» 9.09.2015 г. 

Добавить комментарий


http://agroxy.com

www.farm-pump-ua.com/vinstrol.html

もっと
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!