Усеагульная справа

Працягваецца збор грашовых сродкаў на будаўніцтва царквы ў гонар Маларыцкага абраза Божай Маці. У гандлёвых кропках раёна, на АЗС №90 (вул. Кобрынская) ужо размешчаны скарбонкі для ахвяраванняў.
Нагадаем яшчэ раз, што царква з’явіцца ўнутры дворыкаў вуліц Маруды, д.21, 21/1, 23/1 і Школьная, д.15 райцэнтра. Храм будзе мець 2 паверхі, акружаны галерэяй.Яго агульныя памеры — 18 на 30 метраў. Праектам запланавана будаўніцтва званіцы вышынёй 28,35 метра, цэнтральнага купала – 22,36 метра, 4 бакавых – 16,25 метра.
Свае грашовыя ахвяраванні на будаўніцтва новага храма ў Маларыце цяпер можна пакінуць у царкве, іконнай лаўцы, а таксама пералічваць на разліковы рахунак 3015460861550 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 120 філіяла Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” г.Маларыта, код 246, УНП 201020706.
Будаўніцтва царквы – гэта ўсеагульная справа. Узвядзем яе ўсе разам!

Опубликовано в «ГЧ» 9.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


onlyyou.od.ua

http://pharmacy24.com.ua/

www.diploma-home.com/diplom-v-izhevske.html