Малоритская гейша

 

Персона: Вольга Краско, дырэктар Збуражскага СДК.

Падзея: у в.Спорава (Бярозаўскі раён, неафіцыйная сталіца гумару Брэстчыны) на працягу двух дзён праходзіла IV абласное свята народнага гумару “Спораўскія жарты” (праводзіцца раз у пяць гадоў), дзе прыняло ўдзел больш за 400 чалавек. Узначальваў журы пісьменнік Уладзімір Ліпскі.
Вынік: у намінацыі “Лепшая гульнёва-разважальная гумарыстычная праграма” Вольга Краско ўзнагароджана дыпломам. Пры падвядзенні вынікаў фестывалю ўлічвалася: мастацка-эстэтычны і гумарыстычна-сатырычны ўзровень выступлення; сцэнічная культура і выканаўчае майстэрства; касцюміраванне; выкарыстанне сучаснага і традыцыйнага рэгіянальнага гумарыстычнага фальклору.
Як было. Прыняць удзел у свяце прапанаваў аддзел культуры райвыканкама. Спачатку быў раённы адборачны тур, а потым – абласны ў Кобрыне. Там і там спадарожнічаў поспех.
— Часу на падрыхтоўку было не так і многа, — успамінае Вольга, — таму адразу сур’ёзна ўзялася за справу. Ніякіх высокіх планак перад  сабою не ставіла, проста хацелася прыняць удзел, выступіць, добра прадставіць раён. Цікавіла: ці здатная на нешта? Але ў першую чаргу хацелася пабачыць выступленне сапраўдных майстроў сцэны, пераняць вопыт, павучыцца. На мерапрыемства такога ўзроўню трэба было ехаць з адпаведным нумарам. Не было тэксту. Стала пісаць сама. Праўда, вялікую дапамогу ў гэтым аказала Таццяна Міхайлаўна Варанчук. З ёй хутка прыдумалі нумар. А потым прыдуманае сталі ўвасабляць у сцэнічны вобраз.
— У чым сутнасць нумара?
— Ён узнік пасля прагляду фільма “Мемуары гейшы”. Мая конкурсная праграма называлася “Прывітанне з краіны Узыходзячага сонца”. Перад журы і гледачамі я паўстала ў вобразе гейшы (прафесіянальная спявачка і танцоўшчыца ў чайных дамах Японіі), танцавала, спявала на японскай мове (песня на матыў “Мільён алых руж”). Увесь гумарыстычны нумар пабудаваны на “ламанай” японскай мове. У Спораве ў якасці перакладчыцы на беларускую мову на сцэне выступала Наталля Галавій. Па сцэнарыю, неабходна было выбраць двух мужчын, якія са мною паедуць ў Японію. А для гэтага прэтэндэнты праходзілі своеасаблівы адбор: елі палачкамі, танцавалі як сапраўдныя самураі…
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вольга Краско ў сцэнічным вобразе.

Добавить комментарий


посмотреть на сайте www.profvest.com

Medius Pharmaceutics hyip

https://budmagazin.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!