Зацвіла вішня

У вядомага расійскага спевака Валерыя Лявонцьева ёсць песня, у якой спяваецца пра тое, што ў жніўні зацвіў язмін, а ў верасні – шыпшына. Мне асабіста такога дзіва не даводзілася яшчэ бачыць восенню: больш рознакаляровыя астры ды хрызантэмы. Хоць, як зазначаюць вучоныя, гэтая прыродная з’ява і анамальная, але цяпер ужо не рэдкасць. Апошнім часам па тэлебачанні і ў друкаваных сродках масавай інфармацыі нярэдкія сталі сюжэты і замалёўкі пра дрэвы і кустарнікі, якія восенню зацвітаюць па другім разе. Праўда, не поўнасцю, а асобныя галінкі. Зусім як на вішні, што расце на прысядзібным участку маларытчанкі Любові Фененка.
Жанчына, якая пражывае на Лазках па вуліцы Светлая,12, і сама не адразу заўважыла белыя кветачкі сярод зялёнай лістоты маладога дрэўца. А калі ўбачыла, адразу ж патэлефанавала ў рэдакцыю, каб прадэманстраваць гэтае дзіва. Няхай, маўляў, і людзі паглядзяць на расквечаную галінку вішанькі. І хоць яна не такая багатая на кветкі, як вясной, чамусьці паверылася і ў язмін, які зацвіў у жніўні, і ў вераснёўскую шыпшыну…
Надзея ЯЦУРА.
На здымку: Любоў Фененка дэманструе расквечаную ў верасні галінку вішні.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 12.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


look avtovoz.co.ua

topobzor.info

karter-kiev.net