Піянерыі Беларусі – 25!

Беларускай рэспублі­канскай піянерскай арганізацыі 13 верасня спаўняецца 25 гадоў. Аб сваёй самастойнай дзейнасці піянерыя краіны заявіла ў 1990 годзе на 10-ым злёце піянераў Беларусі. На гэтым форуме, які адбыўся менавіта 13 верасня, былі прыняты Статут, Дэвіз і Законы арганізацыі.
Маларыцкі раённы савет ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” налічвае 775 акцябрат і 1231 піянер. У лістападзе 2015 года рады піянерскай арганізацыі раёна папоўняцца новымі школьнікамі.
У апошні час адбываецца новы пад’ём у развіцці піянерскага руху. Вялікая ўвага надаецца адраджэнню і захаванню лепшых піянерскіх традыцый. Раённы савет “БРПА” шчыра віншуе ўсе піянерскія дружыны са святам і жадае ўсім творчага натхнення, невычарпальнага запалу, новых ідэй і гатоўнасці ствараць добрыя справы. Няхай скарбонка гэтых спраў папаўняецца толькі светлымі і радаснымі падзеямі.
Шчырыя віншаванні і падзякі хацелася б даслаць і ветэранам маладзёжнага руху, усім тым, хто ў любым узросце на просьбу аб дапамозе адказвае, як сапраўдны піянер: “Заўжды гатоў!”
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.

Опубликовано в «ГЧ» 12.09.2015 г.

Добавить комментарий


https://best-products.reviews

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!