“Душой не пакрывіць”

Так называецца трэці зборнік паэзіі Мікалая Пацеюка з в.Ляхаўцы. Кніга нядаўна ўбачыла свет у Брэсцкай друкарні. Зборнік, які напісаны сакавітай беларускай мовай, складаецца з 2 частак. У першай з іх, што мае назву “Быць чалавекам”, змяшчаецца 41 арыгінальны верш, напісаны паэтам у 2011-2015 гадах. Другая частка — “Дарога” — змяшчае 10 вершаў-перакладаў з украінскай мовы паэтак Ніны Горык і Таццяны Якавенкі.
У вершах новай кнігі Мікалая Пацеюка сканцэнтраваны думкі пра жыццёвы след чалавека на зямлі, пра сучаснасць, настальгічныя ўспаміны пра мінулае. У ім ёсць нават лёгкая іронія.
Вершы ў новым зборніку Мікалая Пацеюка прасякнуты сыноўняй любоўю да роднага краю, да тых бяроз і клёнаў, лугоў і лясоў, дзе праляцела дзяцінства, прайшла маладосць і ўжо неўпрыкмет ціха падкрадваецца старасць. Мікалай Пацяюк імкнецца зразумець маладога сучасніка, падзяліцца з імі пражытым і перажытым. У вершах аўтар выказвае патаемнае жаданне, вартае пераймання: “Хочацца хоць нейкі след пакінуць на зямлі – і каб не наслядзіць”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Мікалай Іванавіч Пацяюк: “Шукаючы лягчэйшую з дарог, не саступайце з праведнай ніколі”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 16.09.2015 г.

Добавить комментарий


www.avrora-trans.com

https://steroid-pharm.com

www.top-obzor.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!