Фінансавы ўрок ад “Белаграпрамбанка”

Дзіця да пэўнага ўзросту не задумваецца над тым, адкуль бацькі бяруць грошы, і зусім не разумее, што затрачваць іх трэба на неабходныя рэчы. Яму патрэбна ўсё і адразу, бо ў магазінах столькі цікавага! Пазнаюць свет, а значыць і набываюць фінансавыя веды дзеці з дапамогай дарослых. І калі своечасова навучыць іх правільна распараджацца грашыма, у будучым мець справу з фінансамі ім будзе значна лягчэй. Зрабіць першыя крокі ў фінансавай адукацыі штогод дапамагаюць школьнікам прадстаўнікі “Белаграпрамбанка” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Твае першыя фінансы”. Сёлета напачатку верасня ў краіне зноў стартавала гэтая акцыя. Не стала выключэннем і Маларытчына. Да пяцікласнікаў раённай гімназіі і Мельніцкай базавай школы наведаліся намеснік начальніка РКЦ № 15 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Юрый Кацёл і спецыяліст аддзела рознічных паслуг Аляксей Пяшко, каб правесці са школьнікамі, якія перайшлі на сярэднюю ступеньку навучання, фінансавыя ўрокі. Хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі пазнавальны мультыплікацыйны фільм, які дасціпна распавёў аб тым, як з’явіліся грошы растлумачыў, навошта патрэбны банкі, што такое ўклады, крэдыты. У падарунак кожны школьнік атрымаў брашуру “Твае першыя фінансы”. Гэта зборнік “фінансавых” казак з дапамогай галоўнага героя Агрыка, які падарожнічае па знакамітых мясцінах Беларусі і, разлічваючыся за экскурсіі і сувеніры пластыкавай картай «Белаграпрамбанка», знаёміць дзяцей з вялікім светам фінансаў. Між іншым, такія кнігі ад “Белаграпрамбанка” на працягу верасня атрымаюць усе пяцікласнікі школ раёна. Пазнавальная інфармацыя, якую пачарпнуць школьнікі, дапаможа ім зразумець, што грошы так проста не даюцца, іх трэба зарабляць. А значыць, важна добра вучыцца, каб потым абраць прафесію даспадобы. А яшчэ, каб быць паспяховым, трэба ўмець затрачваць грошы разумна. І гэтаму неабходна вучыцца з ранніх гадоў.
Арганізатарам акцыі “Твае першыя фінансы” “Белаграпрамбанк” стаў невыпадкова. З 2007 года ў банку дзейнічае дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі”, дзякуючы якой кліентам банка можа стаць кожнае дзіця незалежна ад узросту. Бацькі могуць адкрыць уклад на імя дзіцяці. Для бацькоў – гэта інвестыцыя ў сваё дзіця, а для дзіцяці – падарунак на кожны дзень нараджэння, крэдытная карта на спецыяльных умовах, дзіцячая картка, крэдыт на навучанне “Студэнцкі”.
Урок фінансавай пісьменнасці хлопчыкі і дзяўчынкі ўспрынялі з цікавасцю. Праўда, яны не зусім яшчэ разумеюць, наколькі важныя для іх фінансавыя веды. Але добра, што гэта разумеюць дарослыя, якія ўжо сёння стараюцца зрабіць многае для таго, каб ў будучым кожнае дзіця чакаў поспех.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: агульным фотаздамкам з падарункамі завяршыўся ўрок фінансавай пісьменнасці ў Мельніцкай БШ.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 16.09.2015 г.

Добавить комментарий


https://best-products.reviews

chemtest.com.ua/emissionnie-spektrometri
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!