Імідж утульнасці

Калі на традыцыйным свяце вёскі Арэхава галоўнай пераможцай у конкурсе на лепшы вясковы двор назвалі сям’ю Курыловічаў, Алена Уладзіміраўна і Алег Мікалаевіч адчулі адначасова і радасць, і ў той жа час здзіўленне. Так, у сваім двары яны заўжды стараліся падтрымліваць парадак, і кветкі на іх ўчастку красуюць з вясны да самай восені, і агароджу новую паставілі, каб з вуліцы выгляд быў годны. “Але ж хіба гэта дзіўна?”, — разважалі гаспадары. З такім жа сціплым здзіўленнем сустрэлі Алена і Алег Курыловічы ў сябе ў гасцях і нас, карэспандэнтаў “раёнкі”. А мы з першых крокаў былі зачараваны дзіўнымі ружамі, якія, нягледзячы на штодзённае выпрабаванне спякотай і толькі дзякуючы цярплівасці і клопату гаспадароў, вытрымалі, каб радаваць сваімі кветкамі.
У доме, які выдзеліла Курыловічам мясцовая гаспадарка, жыве сям’я дзесяць гадоў. Пра свой дом з участкам, дзе можна і сад-агарод пасадзіць, і кветнік упрыгожыць, марылі Алена Уладзіміраўна і Алег Мікалаевіч доўгія гады: пакуль спачатку жылі ў бацькоў, потым у шматкватэрным доме, дзе хоць і быў побач агародзік, але не хапала прастору для таго, каб рэалізаваць свае гаспадарскія фантазіі. Калі ж, нарэшце, яны сталі гаспадарамі свайго дома, з першых дзён заняліся добраўпарадкаваннем. Дызайнерамі свайго ўчастка былі самі. Гаспадар ра­зам з сынам Аляксандрам заняліся пабудовамі. Паступова на падворку з’явіліся гараж, летняя кухня, лазня. А Алена Уладзіміраўна з дачкой Ксеніяй пастараліся ўпрыгожыць двор кветкамі.
— Спачатку на ўчастку іх было відаў сто. Не ўсе прыжыліся. З часам мы аддалі перавагу шматгадовым раслінам, — расказвала гаспадыня.
Больш за трыццаць відаў кветак, стройныя рады туй, дэкаратыўнае кустоўе, вялікі сад – усё гэта, разам з парадкам і чысцінёй, надаюць участку свой імідж. Ён — справа не аднаго месяца, і нават года. Гэта вынік шматгадовага цярплівага гаспадарчага клопату.
Вясковае жыццё, як вядома, праходзіць у справах. У галоўнага інжынера сельгаспрадпрыемства, а менавіта на такой пасадзе ўжо шмат гадоў працуе Алег Мікалаевіч, клопатаў шмат. Хапае іх і ў Алены Уладзіміраўны, мясцовага бібліятэкара. Але, хто любіць прыгажосць, хто прывык да парадку і паўсядзённай працы, лічаць Курыловічы, той знойдзе час, сілы і сродкі, каб добраўпарадкаваць месца свайго жыхарства. І, вядома, не для ўзнагарод. А каб у самога душа радавалася.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: сям’я Ку­рыловічаў у сваім узорным двары.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 16.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://mitsubishi.niko.ua

www.medicaments-24.com/dapoxetine/dapoxetine-30-mg/

лечение ожирения