Дажыць да векавога юбілею

Піянеры шостых класаў Маларыцкай раённай гімназіі нядаўна разам з педагогам-арганізатарам Вольгай Махнавец наведалі Фёдара Сацюка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, каб павіншаваць Фёдара Фёдаравіча з 91-годдзем.
Баявы шлях ветэрана адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Аднак самымі важнымі з іх лічыць ордэн Айчыннай вайны І ступені і медаль “За адвагу”. Пасля заканчэння вайны Фёдар Сацюк працаваў на розных пасадах. У тым ліку – вартаўніком і рабочым у СШ №1 райцэнтра.
Піянеры з раённай гімназіі некалькі разоў на год наведваюць ветэрана вайны. Ды і сам Фёдар Фёдаравіч бывае ва ўстанове адукацыі, расказвае пра перажытае, пра гераізм, смеласць і мужнасць нашых салдат на полі бою і ў партызанскім атрадзе.
Шасцікласнікі шчыра павіншавалі ветэрана вайны з 91-годдзем, пажадалі дажыць да стагадовага юбілею, уручылі яму кветкі, пачыталі вершы, праспявалі песні і запрасілі на чарговую сустрэчу ў раённую гімназію.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Фёдар Сацюк з піянерамі Маларыцкай раённай гімназіі.

Опубликовано в «ГЧ» 19.09.2015 г. 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!