Толькі разам

У Мінску 10 верасня адбыўся ІІ Пленум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які сабраў прадстаўнікоў ФПБ з усіх абласцей рэспублікі. На ім выступіў старшыня ФПБ Міхаіл Орда, які адзначыў, у прыватнасці, што сацыяльныя гарантыі, абарона правоў працоўных, мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі напрамую залежаць ад кіраўніка дзяржавы. Лідар нацыянальнага прафцэнтра заявіў, што Федэрацыя прафсаюзаў выступае ў падтрымку кандыдата Аляксандра Лукашэнкі на пост Прэзідэнта РБ.
“Мы выступаем за яго як за цвёрдага, мудрага і моцнага палітыка. Мы выступаем за яго як за нацыянальнага лідара, які ніколі не адыходзіў у бок ад праблем і заўжды браў на сябе адказнасць за сваю краіну”, — заявіў Міхаіл Орда.
Галоўнымі пытаннямі на Пленуме сталі прыняцце заявы ФПБ у сувязі з маючымі адбыцца выбарамі Прэзідэнта Беларусі і рэалізацыя рашэнняў VІІ З’езда ФПБ.

Опубликовано в «ГЧ» 19.09.2015 г. 

Добавить комментарий


www.progressive.com.kz

apothekegenerika.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!