Тут дапамогуць адчуць сябе роўным

Пяць гадоў назад у Маларыцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з мэтай аказання садзейнічання ў сацыяльна-бытавой, сацыяльна-працоўнай і сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі маладых людзей з асаблівасцямі здароўя было створана структурнае падраз­дзяленне – аддзяленне дзённага знахо­джання для інвалідаў ва ўзросце ад 18 да 31 года. Наведваюць гэтае аддзяленне маладыя людзі з асаблівасцямі здароўя бясплатна. Залічэнне на абслугоўванне ў дзённае аддзяленне праводзіцца на падставе асабістай заявы. Трэба толькі прадаставіць дакумент, які засведчвае асобу, пасведчанне інваліда, заключэнне лячэбна-прафілактычнай установы аб адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для знаходжання ў калектыве і ўдзелу ў рабоце творчай майстэрні з выкарыстаннем абсталявання.
Работа аддзялення арганізоўваецца з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей людзей з абмежаваннямі здароўя. У аддзяленні створаны максімаль­на спрыяльныя ўмовы адаптацыі і рэабілітацыі. Для развіцця творчага патэнцыялу, арганізацыі адпачынку і зносін створаны гурткі і клубы па інтарэсах. З мэтай працатэрапіі дзейнічае творчая майстэрня “Майстэрства ў далоні”, якая мае ўсё неабходнае абсталяванне, інструменты, расходныя матэрыялы, камп’ютарную тэхніку. Сувенірная прадукцыя майстэрні радуе жыхароў горада на розных выстаўках.
Маладыя людзі добраахвотна, з улікам стану здароўя і рэкамендацый медыкаў, удзельнічаюць у добраўпарадкаванні тэрыторыі аддзялення, саду і невялікага агарода. Працуе ў аддзяленні агіттэатр “Дзеці сонца”, які паспяхова выступае на канцэртах. Створаны валанцёрскі атрад “Клопат”, члены якога ўдзельнічаюць у рэалізацыі разнастайных сацыяльных праектаў, якія фінансуюцца Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. Для маладых людзей арганізоўваюцца паездкі, экскурсіі, паходы.
Маладыя людзі з асаблівасцямі здароўя штогод даказваюць, што яны могуць паўнапраўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства.
Запрашаем людзей з асаблівасцямі здароўя наведаць аддзяленне дзённага знаходжання і адкрыць для сябе шмат новага, цікавага і нечаканага. Тут вы сустрэнеце творчых натхнёных людзей, аптымістаў, якія навучыліся супрацьстаяць цяжкасцям хваробы.
Ала РОДЗІНА,
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.
НА ЗДЫМКУ: калектыў аддзялення.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 23.09.2015 г.

Добавить комментарий


babyforyou.org

купить форд
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!