“Час стаць прыкметным”

Да мерапрыемстваў, якія праводзяць дзяржаўтаінспектары раёна з 15 па 25 верасня ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Час стаць прыкметным”, далучыўся маладзёжны атрад аховы правапарадку Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Ранкам у мінулую пятніцу, у самы час “пік”, калі дзеці ідуць у школу, байцы атрада ў спецыяльнай форме выйшлі на пешаходныя пераходы ў цэнтры горада. Станіслаў Кічаты і Яўген Ханцэвіч, атрымаўшы інструкцыі ад дзяржаўтаінспектара Аляксандра Герасімука, дапамагалі перайсці дарогу хлопчыкам і дзяўчынкам ля першай гарадской школы. На пешаходным пераходзе па вул. Чкалава, дзе ранкам заўжды вялікі паток машын і людзей, дзяжурылі навучэнцы ліцэя Віктар Гаўрылаў і Аляксандр Крачко. Дарогу ля другой гарадской школы пераходзілі вучні ў суправаджэнні камандзіра атрада Сяргея Несцерука і байца маладзёжнага атрада аховы правапарадку Сяргея Ярмалюка.
Галоўная мэта акцыі – напомніць вадзіцелям аб тым, што пешаходныя пераходы ля навучальных устаноў з’яўляюцца месцам павышанай увагі. А маленькія пешаходы атрымалі яшчэ адзін урок бяспекі. Дарослыя ім напомнілі аб тым, што ў цёмны час сутак важна абазначыць сябе святлоадлюстравальным элементам – флікерам. Між іншым, для бяспекі пешаходаў цяпер пешаходныя пераходы ля навучальных устаноў будуць абсталяваны лямпамі мэтанакіраванага дзеяння. Такая лямпа з’явілася ўжо на пераходзе ля СШ № 1.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 23.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


https://www.uniti.ua

подробно mitsubishi.niko.ua

www.xn----htbbbqamuljibcwx0bn.com