ІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў 17-18 верасня ў Сочы.

У першы дзень работы форуму адбыліся тэматычныя секцыйныя пасяджэнні, прысвечаныя вывучэнню беларускага і расійскага вопыту рэалізацыі асноўных прынцыпаў і задач прамысловай палітыкі. Асноўнае мерапрыемства форуму прайшло 18 верасня ў фармаце пленарнага пасяджэння на тэму «Прамысловая палітыка Саюзнай дзяржавы: агульныя падыходы і рэгіянальныя аспекты».
У час форуму працавала сумесная беларуска-расійская выстаўка прамысловай прадукцыі. На ёй была прадстаўлена прамысловая прадукцыя некалькіх соцень беларускіх прадпрыемстваў — інавацыйная прадукцыя ўзроўню пятага, шостага тэхналагічных укладаў у такіх галінах, як машынабудаванне, лёгкая прамысловасць, нафтахімія. Галоўнай тэмай выстаўкі сталі імпартазамяшчэнне і беларуска-расійская прамкааперацыя.
У форуме прынялі ўдзел больш за 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, рэгіёнаў, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і бізнес-супольнасцей. Па выніках форуму падпісаны шэраг пагадненняў і кантрактаў.
Урад Беларусі заключыў пагадненні аб супрацоўніцтве з пяццю рэгіёнамі Расіі. Пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве заключаны з Камчацкім краем, Белгародскай, Пензенскай, Сахалінскай і Цюменскай абласцямі.
Беларускі бок на ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы заключыў 67 экспартных камерцыйных кантрактаў. Акрамя таго, беларускім бокам падпісаны шэраг выгадных імпартных кантрактаў. Заключаны пагадненні паміж урадам Беларусі і рэгіёнамі Расіі, а таксама на ўзроўні абласцей Беларусі і расійскіх рэгіёнаў.
БелТА.

Опубликовано в «ГЧ» 23.09.2015 г.

Добавить комментарий


biceps-ua.com

xn----7sbajornvhu8c.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!