Чаму я іду галасаваць?

Таццяна Стасюк, спецыяліст па рэкламе, маларытчанка:
— Я люблю свой горад – чысты, прыгожы, утульны. Да нядаўняга часу наша сям’я жыла ў службовай аднапакаёвай кватэры ў в. Хаціслаў. Мы, як і ўсе маладыя пары, марылі пра сваё ўласнае жыллё. І вось чацвёрты год пайшоў, як мы пераехалі ў новую камфортную двухпакаёвую кватэру ў Маларыце, пабудаваную, вядома ж, з дапамогай дзяржавы па льготнаму крэдыту ўсяго пад 1 працэнт гадавых. Выгляну ў акно на вуліцу Савецкую, і душа радуецца – насупраць такія ж прыгожыя дамы, у якіх жывуць, думаю, такія ж шчаслівыя маладыя сем’і. Вакол чыста, дагледжана, парадак у дварах. Для нас гэта ўжо норма, прывычнае і неад’емнае правіла. Хіба гэта дрэнна? Як кажуць, ад дабра дабра не шукаюць.
Я пайду на выбары абавязкова. Таму што скардзіцца мне няма на што. У нас з мужам ёсць стабільная работа, наш сын уладкаваны ў дзіцячы садок. Зразумела, хацелася б жыць яшчэ лепш, багацей. І гэтае жаданне, думаю, нармальнае. Бо кожны чалавек павінен заўжды імкнуцца да лепшага – мяжы ўдасканаленню няма. Таму я буду ганарыцца, што галасуючы за свайго кандыдата, выбіраю будучае для сябе, свайго дзіцяці, будучае для сваіх і мужа бацькоў, якія нам са сваіх зарплат і пенсій дапамагаюць.
Вось чаму я іду на выбары са шчырым жаданнем і надзеяй, што ў нашай краіне мы будзем жыць шчасліва, у міры і спакоі!

Опубликовано в «ГЧ» 26.09.2015 г.

Добавить комментарий


http://www.farm-pump-ua.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!