Вучыліся індывідуальныя прадпрымальнікі

Райвыканкам стаў месцам правядзення семінара-вучобы з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. У яго рабоце прыняў удзел Эдуард Кандзярэшка, намеснік старшыні райвыканкама, які расказаў прысутным аб стане развіцця малога прадпрымальніцтва ў раёне. Семінар-вучоба стала актуальнай і надзённай. На ёй былі разгледжаны пытанні захавання заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь. Увага была звернута на многае, у тым ліку – на выкананне Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”, захаванне заканадаўства пры вядзенні кнігі заўваг і прапаноў. Гаварылі аб рэалізацыі пастановы Савета Міністраў нашай рэспублікі “Аб увядзенні дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы на ўвозныя тавары”, аб выкарыстанні сістэмы міжведамаснага дакументаабароту…
Эдуард Пятровіч звярнуў таксама ўвагу прысутных на праблемныя пытанні ў дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў малога бізнесу.
Напрыканцы сустрэчы былі дадзены адказы на пытанні прысутных.
* * *
Між іншым, на сённяшні дзень у раёне зарэгістравана 370 індывідуальных прадпрымальнікаў і 330 юрыдычных асоб.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: семінар-вучоба для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб Маларытчыны.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.09.2015 г.

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

more information best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!