Пад старшынствам Казіміра Лапіча адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама.

Удзел у яго рабоце прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пузырэўскі і начальнік упраўлення Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці Аляксей Дзмітрук.

Калі працаваць адказна
На пасяджэнні разгледжана пытанне “Аб эфектыўнасці работы па ўзнаўленню статка на прыкладзе СВК “Макраны” і “Арэхава”. У пачатку абмеркавання гэтага пытання старшыня райвыканкама Казімір Лапіч адзначыў, што ад узнаўлення статка залежыць яго прадуктыўнасць, эфектыўнасць работы жывёлагадоўчай галіны. Калі дапушчаны правал ва ўзнаўленні, то ніякімі дадатковымі сродкамі нельга павысіць прадуктыўнасць статка.
За 8 месяцаў г.г. у сельгаспрадпрыемствах раёна ад кароў і цялушак атрымана 8827 галоў жывых цялят, альбо 104% да ўзроўню 2014 года. Выхад цялят на 100 кароў застаўся на ўзроўні мінулага года і склаў 48 галоў. Гэты паказчык зніжаны ў чатырох гаспадарках, а самы нізкі ён – у СВК “Гвозніца” – 37 галоў. Вялікія страты прыплоду цялят сельгасарганізацыі нясуць па прычыне мёртванароджаных і абортаў. У некаторых гаспадарках зніжаны аб’ёмы асемянення, нізкай застаецца эфектыўнасць яго, нярэдка не захоўваецца тэхналогія вырошчвання рамонтных цялушак. Нізкімі застаюцца сярэднясутачныя прыбаўленні рамонтных цялушак у ДзП “Радзежскае”, СВК “Арэхава”, “Рыта”, “Хаціслаўскі”, “Макраны”. Тут яны ніжэйшыя за сярэднераённы паказчык (616 грамаў). Сітуацыю ў жывёлагадоўлі Казімір Лапіч назваў вельмі напружанай. Чаму на месцах не робіцца тое, што павінна рабіцца? – адказ на гэтае пытанне кіраўніка раёна даваў дырэктар райплемстанцыі Сяргей Трацюк. Дакладчык гаварыў, што раённая група ў складзе спецыялістаў райветстанцыі і райплемстанцыі пастаянна выязджае ў гаспадаркі і абследуе статак. Аднак на месцах з боку як кіраўнікоў, так і спецыялістаў дапускаецца безадказнасць, вынік якой — безгаспадарчасць. Так, вельмі шмат пытанняў па прафілактыцы і лячэнні жывёлы ёсць у СВК “Хаціслаўскі”, “Гвозніца”, СУП “Савушкіна”. Кармоў у гаспадарках назапашана нібыта дастаткова, аднак парушаецца тэхналогія іх выкарыстання. Усе сельгаспрадпрыемствы, акрамя ААТ “Чарняны”, СВК “Дарапеевічы”, “Чырвоны партызан” і СУП “Савушкіна”, не купляюць мінеральныя дабаўкі. На некаторых фермах у СВК “Гвозніца”, “Арэхава”, ДзП “Радзежскае”, ААТ “Чарняны” не працуе сістэма ўпраўлення статкам. Прамы папрок зрабіў Сяргей Васільевіч загадчыкам ферм, якія ўпускаюць пытанні прафілактыкі і лячэння жывёлы, у выніку чаго застаецца нізкай эфектыўнасць асемянення, і кіраўнікам гаспадарак, якія неналежным чынам адносяцца да расстаўлення спецыялістаў. Так, у сямі гаспадарках няма ўрачоў-гінеколагаў, з пачатку года змяніліся 5 тэхнікаў-асемянатараў. Такія спецыялісты пакідаюць работу па прычыне нізкай зарплаты (2 – 2,5 мільёна рублёў). А праца гэтая вельмі цяжкая, хаця вельмі патрэбная. Прыбаўленні ў вазе жывёлы нізкія ад таго, як гаварыў Сяргей Васільевіч, што парушаецца рэжым кармлення. Часта маладняк кормяць толькі 1 раз у суткі па прычыне адсутнасці ці паломкі тэхнікі. Прыніжанай застаецца і адказнасць механізатараў, якія развозяць кармы на фермах. Калі ж працаваць адказна, захоўваючы тэхналогію, сітуацыя, несумненна, павінна мяняцца ў лепшы бок.
Шмат пытанняў у старшыні райвыканкама Казіміра Лапіча было да старшыні СВК “Арэхава” Мікалая Пакроўскага, дзе самая нізкая прадуктыўнасць статка на самых лепшых у раёне землях. Кіраўнік гаспадаркі прыводзіў нямала аргументаў, якія могуць і павінны змяніць сітуацыю ў лепшы бок. Адна з бунейшых гаспадарак, якая сёлета аб’ядналася з СВК “Ланская”, яшчэ і поўнага года не працуе. Ёсць, як гаварыў Мікалай Яўгенавіч, бягучыя праблемы. Яны ліквідуюцца, але не за 1 дзень. У якасці аргументаў таго, што вынікі ў жывёлагадоўлі будуць, кіраўнік назваў павелічэнне на 270 кілаграмаў валавытворчасці малака за 8 месяцаў, выпасванне трох гуртоў на зялёных сумесях, павелічэнне паказчыка выхаду цялят на 100 кароў, павелічэнне колькасці малака, што прадаецца вышэйшым і экстра-гатункам, павышэнне шчыльнасці жывёлы. Запэўніванні старшыні сельгаскааператыва, што такая сітуацыя часовая і яна зменіцца да лепшага, былі прыняты да ведама.

Зіме рыхтуюць цёплы прыём
Другое пытанне, якое разглядалі на пасяджэнні, — “Аб гатоўнасці народнагаспадарчага комплексу да работы ў асенне-зімовы перыяд 2015 – 2016 г.”. З інфармацыяй па ім выступіў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Віктар Русавук. Немалы аб’ём работ па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд выканалі аб’екты энергетычнай, газавай, дарожнай гаспадаркі, транспарту, сувязі, установы і арганізацыі, сельгаспрадпрыемствы. Запланаваны аб’ём рамонтаў забяспечыць неабходную працаздольнасць і бяспечнасць абсталявання, інжынерных сістэм. Арганізацыі раёна ўкамплектаваны інжынерна-тэхнічнымі работнікамі, эксплуатацыйным і рамонтным персаналам кацельных. Створаны неабходныя запасы паліва ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі і КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”. Адным словам, зіме ў раёне падрыхтаваны цёплы прыём.
На пасяджэнні таксама разгледжана пытанне “Аб зацвярджэнні сеткі ўстаноў адукацыі Маларыцкага раёна на 2015 – 2016 г. навучальны год”.
Па ўсіх пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 30.09.2015 г.

Добавить комментарий


Acheter Levitra 60 mg

www.steroid-pharm.com

http://www.farm-pump-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!