Прыгожая старасць

Што-што, а маладосць не вяртаецца. Восень жа жыцця, старасць, прыходзіць да кожнага. Іншы раз і не паспееш азірнуцца, як яна завітае, напомніўшы пра сябе белымі, як снег, павуцінкамі ў валасах, балячкамі, якія былі ў маладосці і “актыўна праявіліся” на старасці гадоў.

Пажылы чалавек, які вядзе актыўнае жыццё, старасць заўважае не так. З гэтым цалкам згодны жыхар вёскі Новае Раматова Сцяпан Іванавіч Мельнік. Ён, каму больш за 70, стараецца не заседж­вацца ў хаце нават зімою. А вясною, летам і восенню – увесь час на ўлонні прыроды. Тут, у двары ўласнага дома, заўсёды знойдзецца работа. Было б толькі жаданне! То дошку недзе трэба прыбіць, то штыкетнік падправіць, дом падфарбаваць, градкі разбіць, кветкі, гародніну ці маладыя саджанцы пасадзіць, агарод перакапаць, паліць ці прапалоць. Сцяпан Іванавіч любіць працаваць, любіць зямлю, любіць свой утульны хатні куточак. І хоць гаспадыні ўжо даўно няма, Сцяпан Іванавіч не закінуў дом. Стараецца падтрымліваць такі ідэальны парадак, які быў заўсёды пры жонцы.
І адзінокім сябе Сцяпан Іванавіч не адчувае. Дзеці і ўнукі не забываюць пра яго. Дачка жыве ў Мінскай вобласці, у пасёлку Нарач, але на малой радзіме, у бацькоўскай хаце, бывае вельмі часта.
Сын, што жыве ў Новым Раматове, зноў жа пра бацьку не забывае, як і ўнук Віталь. Любіць ён з дзядулем на зямлі працаваць, за прысядзібным участкам даглядаць. Сёлетнім засушлівым летам увесь час разам з дзядулем палівалі агарод. І вельмі задаволены, што дзякуючы іх клопату не прапалі ні кветкі, ні саджанцы, ні гародніна.
Прыгожай можна назваць старасць Сцяпана Іванавіча. Бо восень яго жыцця актыўная, багатая на здароўе, клопат і ўвагу родных і блізкіх людзей.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: “Старасці не заўважаеш, калі ты актыўны і акружаны ўвагай і клопатам блізкіх”, — лічыць Сцяпан Іванавіч МЕЛЬНІК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 30.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.citroen.niko.ua

http://magazinpoliva.kiev.ua

https://oncesearch.com